Земляныя рэсурсы
  2013-07-24 16:51:35

◆ Лугі:

У Кітаі налічваецца 266 млн. 60 тыс. га. лугоў і пашы, якія адрозніваюцца разнастайнасцю тыпаў, прыдатных для выпасу розных відаў хатніх жывёл, і характарызуюцца рэзкімі сезоннымі адрозненнямі. Кітай з'яўляецца адной з краін свету з шырокай тэрыторыяй лугоў. Лугі, плошча якіх складае амаль чвэрць агульнай тэрыторыі краіны, распаўсюджаны, галоўным чынам, у заходніх і паўночных раёнах Вялікага і Малога Хінган і ў раёне гор Іньшань, а таксама на ўсходніх схілах Цінхай-Тыбецкага нагор'я. Штучныя лугі размешчаны, галоўным чынам, на паўднёвым усходзе краіны. У гэтым раёне яны перамяжоўваюцца з ворнымі землямі і лясамі.

Самая буйная паша знаходзіцца ва Унутранай Манголіі. Сярод парод жывёлы распаўсюджаныя: Саньхэйскія коні і Саньхэйскія каровы. Сіньцзянская паша, дзе разводзяць Сіньцзянскіх танкарунных авечак, алтайскіх хвастатых авечак, іліскіх коняў і г.д. Галоўнымі пародамі жывёлы ў раёне Цінхайскай пашы з'яўляюцца які і вядомыя ва ўсім свеце Хэцюйскія коні. У раёне Тыбецкай пашы, галоўным чынам, вырошчваюць якаў.


1 2 3 4