Земляныя рэсурсы
  2013-07-24 16:51:35

◆ Ворныя землі:

Плошча ворных зямель у Кітаі складае 1 млн. 270 тыс. квадратных км, 28,4% якой прыпадае на ўсходнія і заходнія раёны, а 43,2% - на цэнтральную частку краіны. Ралля пераважна размяшчаецца на раўнінах Паўночна-ўсходняга і Паўночнага Кітая, у сярэднім і ніжнім цячэнні ракі Янцзы, у раёне дэльты ракі Чжуцзян і ў Сычуаньскай ўпадзіне. На раўніне Паўночна-ўсходняга Кітая знаходзіцца чарназём. У шэраг збожжавых культур гэтага раёна ўваходзяць: пшаніца, маіс, сорга кітайскае, соевыя бабы, лён, буракі і г.д. Большую частку Паўночна-Кітайскай раўніны займаюць алювіяльныя глебы. У лік збожжавых культур ўваходзяць: пшаніца, маіс, проса, сорга кітайскае, арахіс і г.д. Галоўны від тэхнічных культур - бавоўна. На раўніне, у сярэднім і ніжнім цячэнні ракі Янцзы вырошчваецца галоўным чынам рыс, мандарыны, насенне рапсу і г.д. А ў Сычуаньскай упадзіне вырошчваецца рыс, рапс, цукровы трыснёг, чай, мандарыны,памела і г.д.

1 2 3 4