Пагуляем па беразе "мора" Хоўхай у Пекіне
  2010-07-06 14:16:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каб спазнаць Хоўхай, спачатку трэба даведацца пра Шычахай, вядомы з часоў дынастыі Юань. Тады ён называўся Хайцзы. Шычахай быў спецыяльна створаны для адпачынку імператарскай сям'і. Падчас праўлення менскай дынастыі Шычахай падзялілі на тры часткі: Сіхай (Заходняе мора), Хоўхай (Дальняе мора) і Цяньхай (Бліжняе мора). Ужо з тых часоў узбярэжжа Хоўхая было вядомым гандлёвым раёнам Пекіна. Возера Хоўхай знаходзіцца ў самым цэнтры сталіцы, за некалькі кіламетраў ад плошчы Цяньаньмэнь. Яно злучаецца каналам са знакамітым возерам Бэйхай. Насупраць – парк Цзіншань і музей Гугун. І нават сёння, у 21 стагоддзі, раён гэты па-ранейшаму квітнее. Тут, у хутунах, якія даўно ўжо сталі візітоўкай старога Пекіна, можна атрымаць асалоду ад даўніх традыцый і адначасова адчуць біццё пульсу сучаснага мегаполіса.

Увечары, калі заходзіць сонца і запальваюцца неонавыя лямпы, жыццё на беразе Хоўхая толькі пачынаецца. Тут знаходзіцца шмат бараў. У кожнага з іх свае адметнасці: розная атмасфера, інтэр'еры, нават ежа і напоі адрозніваюцца. У некаторых можна ціха і спакойна адпачыць, а ў іншых – весці шумнае вячэрняе жыццё. Напрыклад, у бары Цзаань (Левы бераг) стаяць вялікія ўтульныя канапы – адпачыць на іх з сябрамі у другой палове дня вельмі прыемна.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040