Пагуляем па беразе "мора" Хоўхай у Пекіне
  2010-07-06 14:16:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вуліца Яньдайсецзэ існуе ўжо больш за сто гадоў. Раней яна славілася продажам розных курыльных трубак. Цяпер тут прадаюцца не толькі трубкі. У атэлье Сіньяа можна замовіць вопратку ў кітайскім стылі. У антыкварных крамах прадаюцца розныя цікавыя рэчы. У лазні на Сіньюань добра адпачыць, а ў старых майстэрнях – падстрыгчы валасы і пагаліцца. Такое адчуванне, быццам трапіў у далёкія часы. Можна пасядзець у барах, у якіх удала спалучаюцца традыцыі і сучаснасць, пакаштаваць віна, папіць кавы ці гарбаты.

Крама Цяньтаньянь спецыялізуецца на продажы тыбецкіх упрыгажэнняў. Яе гаспадар сказаў аднойчы, што яму падабаецца раён Хоўхай, бо тут няма мітусні, уласцівай шумным мегаполісам. Ён любіць бываць у месцах, дзе ёсць храмы і помнікі даўніны. Менавіта там ён адчувае сябе вельмі ўтульна, бо Яньдайсецзэ - адна з самых старых пекінскіх вуліц. Таму рэчы, якія маюць дачыненне да старога Пекіна і нацыянальных асаблівасцяў, цалкам адпавядаюць абліччу гэтай вуліцы. А тавары, якія маюць нацыянальны каларыт, ніколі не выйдуць з моды. Яны заўсёды будуць карыстацца попытам.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040