У раёне Хоўхай можна ўбачыць яшчэ шмат іншых рэчаў, звязаных з народным мастацтвам. Тут вы сустрэнеце майстроў, якія вырабляюць лялькі з цукру: пеўнікаў, мышак, птушак і г.д. Гэтыя ласункі асабліва любяць дзеці. Тут таксама ёсць майстры, якія малююць на адзенні кліентаў. Спадар Чжу Маафу – адзін з іх. Яму падабаецца маляваць дракона, які, дарэчы, вельмі шануецца кітайцамі. А выглядае гэта міфічная жывёла так: галава быка, рог аленя, поўсць ільва, вусы рака, хвост рыбы, цела змяі, лапы арла, ступні тыгра. Усё гэта – найстаражытныя татэмы, якім калісьці пакланяліся кітайцы. Дракон увасабляе зліццё розных нацыянальнасцяў Кітая, а таксама праслаўляе веліч кітайскай цывілізацыі.
Сапраўды, гэта цуд, што на беразе возера Хоўхай у цэнтры кітайскай сталіцы знаходзіцца такое ціхае і спакойнае месца. Улетку, калі ад вады дзьме лёгкі вецер, гуляць па беразе Хоўхая – вялікая асалода. Раён гэты вылучаецца незвычайнай для мегаполіса цішынёй. А гараджане заўсёды могуць знайсці ціхае месца, каб не думаць пра свае шумныя кварталы, таму Хоўхай стаў для многіх любімым месцам адпачынку.
-О-