Пагуляем па беразе "мора" Хоўхай у Пекіне
  2010-07-06 14:16:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У бары Ланьляньхуа (Блакітны Лотас) – тайландская экзотыка. Тут паўсюль адчуваецца водар тайландскага гарбуза, усе афіцыянткі апранутыя ў нацыянальнае адзенне. Сустракаючы гасцей, яны складаюць далоні на грудзях і ўсміхаюцца, і ты адчуваеш сябе так, быццам бы знаходзішся ў будысцкім храме.

Ля моста Іньдзінцяа стаіць стары мусульманскі рэстаран Каажоўцзі. Ён адкрыты ўжо больш за сто гадоў. Тут падаюць смачнае смажанае мяса і шашлыкі. Калі вы любіце такую ежу, гэты рэстаран – для вас.

У доме нумар 11 у завулку Янфанхутун месціцца рэстаран Ліцзяцай. Ён адрозніваецца ад іншых тым, што тут нельга замаўляць стравы – наведвальнікі ядуць тое, што ёсць у рэстаране ў гэты канкрэтны дзень, калі вы туды завіталі. Меню кожны дзень – рознае. І такое правіла тут – нязменнае. Нават высокія дзяржаўныя асобы, якія заходзяць сюды, таксама мусяць есці тое, што падаюць у рэстаране сёння.

1 2 3 4 5
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040