Кітайскі поўнафункцыянальны пажарны самалёт-амфібія новай канфігурацыі AG600M паспяхова здзейсніў свой першы ўзлёт з паверхні вады. Аб гэтым паведаміла Кітайская карпарацыя авіяцыйнай прамысловасці /AVIC/. Пасля 18-хвіліннага палёту ён зноў шчасна прызямліўся на паверхню вадаёму, заявілі ў AVIC, якая з'яўляецца асноўным вытворцам авіятэхнікі ў Кітаі.
Паводле даных карпарацыі, падчас першага палёту самалёт-амфібія выканаў некалькі тэставых лётных заданняў і знаходзіўся ў спраўным стане.
Чакаецца, што ў 2023 годзе паветранае судна будзе гатовае да выканання задач па тушэнні пажараў, а ў 2025-м паступіць на рынак, дадалі ў AVIC.