​У Кітаі да канца 2023 года налічвалася больш за мільярд карыстальнікаў аўдыёвізуальнай прадукцыі
2024-03-29 17:58:27

Па стане на снежань мінулага года ў Кітаі налічвалася больш за мільярд карыстальнікаў аўдыёвізуальнай прадукцыі. Іх доля склала каля 98,3 працэнта ад агульнай колькасці карыстальнікаў інтэрнета ў краіне. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы аб развіцці аўдыёвізуальных інтэрнэт-сэрвісаў, апублікаванай у рамках 11-ай Кітайскай канферэнцыі па аўдыёвізуальным сеткавым кантэнце ў горадзе Чэнду /прав. Сычуань, Паўднёва-Заходні Кітай/.

Па стане на снежань 2023 года, у краіне налічвалася каля 1,55 млрд акаўнтаў кароткіх відэаролікаў і больш за 15 млн прафесійных стрымераў, гаворыцца ў справаздачы.

За апошнія два гады рост колькасці карыстальнікаў сеткавай аўдыёвізуальнай прадукцыі ў Кітаі ў асноўным адбываецца за кошт жыхароў з сельскіх раёнаў краіны. Іх колькасць вырасла на 299 млн чалавек у 2022 годзе, і на 320 млн чалавек у 2023 годзе.

Наша политика конфиденциальности и использования cookie-файлов

Посещая наш сайт, Вы соглашаетесь на использование наших cookie-файлов и принимаете нашу политику конфиденциальности. Вы можете изменить настройки использование cookie-файлов в Вашем браузере.
Я согласен(-сна)