Кітай плануе запусціць місію "Цяньвэнь-3" у рамках двух запускаў прыкладна ў 2028 годзе для збору ўзораў з Марса і іх адпраўкі на зямлю, паведаміў у чацвер галоўны канструктар кітайскай місіі ў гэтай галіне Лю Цзічжун. Ён прадставіў падрабязнасці місіі на 2-й Міжнароднай канферэнцыі па пытаннях даследавання далёкага космасу, якая адкрылася ў чацвер г. Хуаншань правінцыі Аньхой на ўсходзе Кітая.
Асноўнай навуковай мэтай місіі будзе пошук прыкмет жыцця. Для рэалізацыі гэтай мэты кітайскія касмічныя інжынеры павінны асвоіць ключавыя тэхналогіі, такія як збор узораў на паверхні Марса, узлёт з Чырвонай планеты, збліжэнне на арбіце вакол Марса, растлумачыў Лю Цзічжун. Паводле яго слоў, Кітай будзе няўхільна выконваць міжнародныя канвенцыі і прымаць меры па абароне Марса, а таксама узораў ад забруджвання падчас місіі. Ён таксама дадаў, што місія "Цяньвэнь-3" будзе несці карысную нагрузку, распрацаваную ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва, і Кітай будзе супрацоўнічаць з навукоўцамі з усяго свету, каб правесці сумесныя даследаванні узораў Марса.
У доўгатэрміновай перспектыве Кітай будзе супрацоўнічаць з іншымі краінамі і навукова-даследчымі інстытутамі па ўсім свеце для вызначэння місіі і задач, аналізу патрабаванняў, канцэптуальных даследаванняў, распрацоўкі плана рэалізацыі і выканання ключавых тэхналагічных прарываў для будаўніцтва даследчай станцыі на Марсе, дадаў Лю Цзічжун.