Пацярпелыя ў авіякатастрофе ў Сан-Францыска кітайскія школьнікі вярнуліся дадому
  2013-07-15 11:18:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Трыццаць адзін ацалелы пасля авіякатастрофы, якая адбылася ў Сан-Францыска 6 ліпеня, вярнуўся ў нядзелю ў свой родны горад ва ўсходне-кітайскай правінцыі Чжэцзян.

Сярод іх – 26 вучняў і 5 настаўнікаў з Цзяншанскай сярэдняй школы, якія былі часткай групы з 35 чалавек, што адправілася ў ЗША на адпачынак у летнім лагеры.

Тры вучаніцы з гэтай групы загінулі ў выніку крушэння самалёта, адзін школьнік з сур'ёзнымі раненнямі ўсё яшчэ застаецца ў Сан-Францыска на лячэнні.

Мясцовы ўрад запрасіў адвакатаў і экспертаў сфарміраваць кансультацыйную групу, якая будзе дапамагаць у распрацоўцы плана кампенсацый для сем'яў ахвяр авіякатастрофы, заявіў намеснік кіраўніка канцылярыі ўрада горада Цзяншань Цзян Дафу. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040