Беларуска-ўкраінская граніца працуе ў спакойным рэжыме
  2014-04-03 11:04:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларуска-ўкраінская граніца працуе ў спакойным рэжыме. Пра гэта на адкрыцці сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі паведаміў кіраўнік Пагранкамітэта Беларусі Леанід Мальцаў.

Паводле слоў Л.Мальцава, пункты пропуску не зачыняліся, а парушэнні – адзінкавыя. Ён таксама абверг чуткі аб сцягванні бронетэхнікі для аховы граніцы. Беларусь узмацніла ахову так званай зялёнай мяжы і памежнай зоны, але толькі ўласнымі сіламі з прыцягненнем міліцыі і ўнутраных войскаў.

Л.Мальцаў таксама падкрэсліў, што Беларусь і Украіна працягваюць сумесныя работы па дэмаркацыі граніцы. Яны ідуць па плане.

Актыўныя дэмаркацыйныя работы пачаліся восенню, а ўсяго на працягу бліжэйшых 7-10 гадоў будзе добраўпарадкавана 1084 км беларуска-ўкраінскай граніцы. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040