Паводле інфармацыі экзіт-пола на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне перамог Пётр Парашэнка
  2014-05-26 14:55:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле інфармацыі экзіт-пола, "шакаладны кароль" Пётр Парашэнка атрымаў абсалютную перамогу на прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі ва Украіне.

Паводле дадзеных экзіт -пола, мільярдэр і кіраўнік цукерачнай імперыі П. Парашэнка перамог на выбарах, набраўшы 55,9 працэнта галасоў. Экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка апынулася на другім месцы, набраўшы крыху больш за 12 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў. Тройку лідараў замыкае народны дэпутат, лідар "Радыкальнай партыі Украіны" Алег Ляшко , за яго прагаласавалі 8 працэнтаў выбаршчыкаў.

Нацыянальны экзіт-пол праведзены кансорцыумам кампаній у складзе Фонду "Дэмакратычныя ініцыятывы" імя Ілька Кучэрыва, Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі /КМІС/ і Цэнтра Разумкова. Падчас яго апытана каля 17 тыс. рэспандэнтаў на 400 выбарчых участках па ўсёй Украіне. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040