На валютным рынку назіраецца стабілізацыя, і гэтым варта скарыстацца, каб закрыць праблемныя месцы ў эканоміцы. Пра гэта ў панядзелак заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча.
Урад краіны падвёў папярэднія вынікі першага паўгоддзя. Важнейшыя паказчыкі эканамічнай стабільнасці - гэта рост валавога ўнутранага прадукту і спакойнае становішча на ўнутраным валютным рынку.
Згодна з тэндэнцыяй, якая ўсталявалася ў першым паўгоддзі, насельніцтвам прададзена валюты больш, чым набыта. Сальда склала амаль 300 млн. долараў ЗША. Сярод задач, пастаўленых прэзідэнтам Беларусі, далейшая разгрузка складоў, зніжэнне дэбіторскай запазычанасці, павелічэнне экспарту.
Гаварылі і аб сітуацыі ў сельскай гаспадарцы. Толькі да 1 жніўня на палях краіны з'явяцца яшчэ 3 сотні новых камбайнаў маркі "Гомсельмаш". А. Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што прадпрыемства павінна клапаціцца не толькі аб пастаўках на ўласны рынак, але і на знешні. - 0