Беларускі дзяржаўны універсітэт / БДУ / трапіў у спіс 700 лепшых ВНУ свету. У абноўленай рэдакцыі сусветнага вебаметрычнага рэйтынгу ўніверсітэтаў /Webometrics Ranking of World Universities/ БДУ знаходзіцца на 673-м месцы. Пра гэта ў аўторак паведамілі мясцовыя СМІ.
Складальнікамі рэйтынгу было прааналізавана 22 тыс. вышэйшых навучальных устаноў, а ўсяго ў свеце налічваецца каля 30 тыс. ВНУ. П'едэстал рэйтынгу традыцыйна заваявалі Гарвардскі ўніверсітэт, Масачусецкі тэхналагічны інстытут і Стэнфардскі універсітэт.
Рэйтынг на працягу адзінаццаці гадоў складаецца іспанскай даследчай лабараторыяй "Laboratorio de Internet". Абнаўляецца база два разы на год. Вызначаюцца вышэйшыя навучальныя ўстановы, як правіла, па паказчыках, якія характарызуюць узровень навуковых публікацый і прысутнасць універсітэтаў у Інтэрнэце. Сярод краін СНД БДУ ўваходзіць у пяцёрку лепшых ВНУ. --0--