У Мінск з двухдзённым візітам прыбыла дэлегацыя з горада Чанчунь, якую прыняў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі.
Прадстаўнікі кіраўніцтва кітайскага горада і бізнесмены прыехалі ў Мінск для ўдзелу ў эканамічных форумах.
"Трэба развіваць усебаковае супрацоўніцтва паміж двума гарадамі. Гэта мой першы візіт у Мінск. Я хачу выкарыстаць магчымасць, каб пазнаёміцца з беларускай культурай, гісторыяй Мінска, з традыцыямі і нацыянальнай кухняй", – адзначыў намеснік мэра Чанчуня Бай Сюйгуэй.
Паміж Чанчунем і Мінскам больш за 20 гадоў існуюць пабрацімскія адносіны. - Р -