У Беларусі ўзмацняюць меры абароны ад ліхаманкі Эбола, якая зараз распаўсюджваецца ў Афрыцы. Галоўная мэта - не прапусціць у краіну смяротны вірус. Пра гэта ў сераду паведамілі мясцовыя СМІ.
У краіне стаў больш жорсткім санітарны кантроль у аэрапортах і пунктах пропуску на дзяржаўнай мяжы. Спецыялісты цікавяцца станам здароўя пасажыраў. Асаблівая ўвага - людзям з недамаганнем, тэмпературай і іншымі характэрнымі сімптомамі, а таксама турыстам, якія прыбылі з небяспечнага рэгіёну.
Гэтая ўспышка ў Афрыцы другая. Першая была ў 1976 годзе. З лютага гэтага года захворванне забрала жыцці амаль 900 чалавек. Інфікаваныя звыш 1600. Вакцыны ад віруса пакуль няма. --0--