Мінскі аўтамабільны завод (МАЗ) выпусціў першыя аўтамабілі на газе. У аўторак тут прэзентавалі новыя мадэлі пасажырскіх і грузавых аўтобусаў пятага пакалення. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе завода.
Новыя мадэлі адрозніваюцца ад папярэднікаў рухавікамі, якія значна менш выкідваюць шкодных рэчываў у атмасферу. Газавая тэхніка экалагічней і эканамічней за аналагі на дызельным паліве. Аўтобусы з новым начыннем пачалі ўжо пастаўляць у Расію. Там яны паказалі эканомію паліва - расход знізіўся практычна ўдвая. А вось гарадскія аўтобусы на продаж выставяць бліжэй да канца года - ім яшчэ трэба прайсці выпрабаванні на палігонах і сертыфікацыю.
"Існуе ўжо праграма ў Расіі аб газіфікацыі пасажырскага і камунальнага транспарту. Падобная праграма існуе і ў Беларусі. Да 20-га года 30 прац. тэхнікі - як пасажырскай, так і камунальнай - павінна быць на газавым паліве", - паведаміў Павел Шабанаў , галоўны канструктар па грузавой тэхніцы МАЗ. --0--