З пабудаванага Кітаем ў Ліберыі цэнтра па барацьбе з ліхаманкай Эбола выйшлі тры хдаровыя пацыенты
  2015-01-14 15:39:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хун Лэй сёння на чарговай прэс-канферэнцыі паведаміў, што з пабудаванага Кітаем у Ліберыі лячэбна-дыягнастычнага цэнтра па барацьбе з Эболай пасля папраўкі выйшла першая група з трох пацыентаў, у якіх раней было пацверджана інфіцыраванне вірусам Эбола.

Паводле яго слоў, у ліку тых, хто пакінуў медыцынскую ўстанову, дзве жанчыны і адзін сямігадовы хлопчык. Пасля шпіталізацыі ў снежні мінулага года аналіз іх крыві пацвердзіў інфіцыраванне Эболай, іх стан быў крытычным. У выніку амаль 20-дзённых намаганняў медыцынскіх работнікаў, аналізы крыві гэтых трох пацыентаў на вірус Эбола двойчы запар даў адмоўны вынік. Згодна з нарматывам СААЗ, гэта лічыцца пацвярджэннем выздараўлення. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040