Прагулка ля ракі Юйхэ
  2017-05-24 13:12:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раман Мышкоўскі, карэспандэнт Беларускай рэдакцыі МРК

Якіх толькі прыродных адметных мясцін не знойдзеш на вялікай тэрыторыі Кітая! Хтосьці з азартных вандроўнікаў даследуе таямніцы густых бамбукавых лясоў. Іншыя не могуць уявіць свайго жыцця без адпачынку на азёрах. Трэція адпраўляюцца ў займальныя рачныя круізы.

Дарэчы, пра рэкі… Прыгажосць рэк Кітая шмат у чым залежыць ад таго, наколькі разнастайныя навакольныя ландшафты. Важна яшчэ і тое, што ў кітайцаў выбар значна большы, чым у многіх народаў іншых краін. Рэкі бываюць рознымі, але кожная з іх – вялікая ці маленькая – дае жыццё ўсяму таму, што знаходзіцца па абодвух яе берагах.

Рака – адно з самых выдатных месцаў для адпачынку: ля ракі можна і парыбачыць, і пазагараць, або проста пасядзець на беразе пад заспакойваючы шум воднага патоку. Напрыклад, самая доўгая рака Еўразіі – Янцзы – прапануе дзіўную колькасць магчымасцяў для вывучэння кітайскага жыцця ў вёсках і гарадах, размешчаных на яе берагах; падчас круізу па рацэ вы ўбачыце цудоўныя пейзажы горных цяснін і найпрыгажэйшыя пагады. А рака Юйхэ – гэта вузкі, але маляўнічы канал, які бяжыць у Пекіне і ўпадае ў возера Хоўхай. Нягледзячы на свае сціплыя памеры, рачулка Юйхэ карыстаецца вялікай папулярнасцю ў пекінцаў і гасцей сталіцы. А ўся справа ў тым, што знаходзіцца яна ў гістарычным месцы кітайскай сталіцы: паміж пабудовамі на завулку Наньлугусянь і неверагодным па сваёй прыгажосці возерам Хоўхай. - Р -


каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040