Разгляд праекта рашэння УСНП аб стварэнні і ўдасканаленні ў Сянгане прававой сістэмы і механізму яе рэалізацыі па абароне дзяржаўнай бяспекі на 3-й сесіі УСНП 13-га склікання атрымлівае шырокую падтрымку ў САР. Грамадскасць Сянгана распаўсюдзіла акцыю збору подпісаў як у рэальным, так і ў віртуальным рэжыме. У выніку на 26 траўня толькі за 3 дні было сабрана ў агульнай складанасці больш за 1,1 млн подпісаў. Закон аб дзяржаўнай бяспецы зноў запальвае надзею на развіццё САР.
Пасля ўспышкі хваляванняў з-за паправак у закон аб экстрадыцыі Сянган стаў захоплены гвалтам і адчаем. Некаторыя элементы, якія выступаюць за незалежнасць Сянгана, і якія спрабуюць правакаваць беспарадкі ў Сянгане, пад правакацыяй і кіраўніцтвам палітыкаў з Захаду і ў прыватнасці з ЗША, уздымалі працяглыя беспарадкі ў Сянгане, што прывяло да хаосу і падзення грамадскага парадку і эканомікі прыгожага мегаполіса, дзе людзі жылі ў дастатку і шчасці. Падобная азартная палітычная гульня коштам і стаўкай на ахвяру ў выглядзе лёсу і будучыні Сянгана, а таксама спакойнага жыцця сянганцаў -- непрымальная для любых адказных уладаў. Рашучая ліквідацыя беспарадкаў на аснове закона і вяртанне грамадскага жыцця Сянгана на правільнае рэчышча -- правільны выбар.
Гармонія і стабільнасць уяўляюць сабой найбольшае патрабаванне сянганскага грамадства, а ліквідацыі мецяжоў -- актуальнае іх спадзяванне. Стварэнне і ўдасканаленне ў САР Сянган прававой сістэмы і механізму яе рэалізацыі па абароне дзяржаўнай бяспекі на дзяржаўным узроўні адпавядаюць карэнным інтарэсам як Сянгана, так і ўсёй дзяржавы ў цэлым, што ідзе на карысць абароне законных правоў і свабоды самых шырокіх народных мас Сянгана. Вынікі апытанняў грамадскіх меркаванняў у Сянгане паказваюць, што большасць рэспандэнтаў выступае за забеспячэнне дзяржаўнай бяспекі шляхам заканадаўчых дзеянняў.
У апошні час асноўным меркаваннем у сянаганскім грамадстве стала такое вызначэнне, як «Сянган будзе выратаваны, раз цэнтральны ўрад вырашыў прыняць меры». Гэта асноўная воля сянганцаў. У дакладзе аб рабоце ўрада на «дзвюх сесіях» чарговы раз было падкрэслена: падтрымліваць Сянган і Аамэнь у эканамічным развіцці, паляпшэнні жыцця насельніцтва і лепшай інтэграцыі з агульным развіццём краіны з мэтай захавання доўгатэрміновага росквіту і стабільнасці ў Сянгане і Аамэне. Напярэдадні адкрыцця «двух сесій» Цэнтральны банк Кітай і іншыя тры арганізацыі апублікавалі дакумент аб фінансаванні будаўніцтва рэгіёна «Вялікага заліва» (правінцыя Гуандун-Сянган-Аамэнь), у якім падкрэслена падтрымка развіцця шэрагу галін у Сянгане, у тым ліку і фінансавай галіны, з мэтай сфарміраваць платформы для моладзі, якая імкнецца да рэалізацыі сваёй мары. Шэраг спрыяльных мер абавязкова прадаставіць энергічнае забеспячэнне адраджэння і чарговага выхаду Сянгана на шлях росквіту і стабільнасці. - Р -