Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР пра развіццё малых і сярэдніх прадпрыемстваў і прымяненні тэхналогій 5G
  2020-05-27 16:28:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як дапамагчы малым і сярэднім прадпрыемствам пераадолець цяжкасці? Якая палітыка праводзіцца ў дачыненні да падтрымкі вытворчасці аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі? Як ідзе будаўніцтва 5G? 25 мая міністр прамысловасці і інфарматызацыі Мяа Вэй адказаў на гэтыя актуальныя пытанні.

«Сёлета даклад пра работу ўрада змяшчае шмат інфармацыі , што датычыцца падтрымкі малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Да цяперашняга дня было выдадзена каля 90 палітычных установак аб стымуляванні развіцця малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Гэта адыгрывае вялікую ролю для пераадолення цяперашніх цяжкасцяў», - сказаў міністр Мяа Вэй.

Ён адзначыў, што міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі мае намер рэалізаваць вышэйзгаданыя палітычныя ўстаноўкі ў трох напрамках.

Па-першае, Канцылярыі кіруючай групы па садзейнічанні развіццю малых і сярэдніх прадпрыемстваў пры Дзяржсавеце КНР неабходна гуляць каардынуючую ролю і стымуляваць адпаведныя ведамствы як мага хутчэй увасабляць у жыццё рашэнні ўрада.

Па-другое, неабходна стымуляваць механізм работы па рэалізацыі палітыкі для малых і сярэдніх прадпрыемстваў у розных раёнах краіны з улікам рэальнасці.

Па-трэцяе, у другой палове гэтага года пройдзе ацэнка таго, як выконваюцца палітычныя ўстаноўкі.

«Асноўнай мэтай з'яўляецца іх хуткая рэалізацыя, каб малыя і сярэднія прадпрыемствы паспяхова пераадолелі цяжкасці», - адзначыў Мяа Вэй.

Успышка эпідэміі аказала вялікі негатыўны ўплыў на вытворчасць і продаж аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі. «Цяпер мы маем намер распачаць меры для стымулявання росту вытворчасці і продажу такіх аўто», - падзяліўся Мяа Вэй.

Паводле яго слоў, неабходна спарадкаваны дазвол ОЕМ-вытворчасці аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі. Акрамя таго, для прадпрыемстваў, якія распрацавалі інавацыйныя аўтамабілі, усталёўваецца ліцэнзаваны брэнд.

Неабходна заахвочваць выкарыстанне падобных аўтамабіляў у сферах лагістыкі, гігіены навакольнага асяроддзя, аўтобусаў, таксі і іншых грамадскіх паслуг.

Неабходна паляпшаць зарадную інфраструктуру для электрамабіляў, заахвочваць мясцовыя органы ўлады ў прадастаўленні льготных парковачных месцаў.

«Сёлета мы паскорылі будаўніцтва сеткі 5G. Колькасць базавых станцый павялічваецца кожны тыдзень больш чым на 10 тыс. У красавіку колькасць карыстальнікаў сеткі павялічылася на 7 мільёнаў, а сукупны паказчык склаў 36 мільёнаў чалавек», - сказаў Мяа Вэй.

Ён адзначыў тры важныя напрамкі, дзе з поспехам ужывалася сувязь новага пакалення.

Па-першае, дыстанцыйныя медыцынскія кансіліумы, якія дапамагаюць у пастаноўцы дыягназу і лячэнні асабліва цяжкіх пацыентаў.

Па-другое, дзякуючы тэхналогіі 5G + 4K або 8K, нават на вялікім экране, малюнак застаецца выразным, што важна для многіх галін грамадскай жыццядзейнасці.

Па-трэцяе, падчас «двух сесій» журналісты дыстанцыйна мелі зносіны з дэпутатамі, дзякуючы найноўшай сувязі ствараўся эфект прысутнасці, адчуванне таго, што зносіны адбываюцца што называецца твар у твар.

Усё гэта прадэманстравала, што па меры паскарэння будаўніцтва сетак 5G ім знойдзецца ўсё больш ужыванняў. Чакаецца, што на зімовых алімпійскіх гульнях у Пекіне 5G будуць таксама прымяняцца », - распавёў Мяа Вэй.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040