«Для супрацьстаяння пандэміі каронавіруснай інфекцыі спатрэбіцца паглыбленне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва», «навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ўяўляе сабой найлепшы спосаб паскарэння распрацовак вакцын ад COVID-19", «для супрацьстаяння крызісам, у тым ліку і крызісу, выкліканаму новым каронавірусам, міжнародная супольнасць павінна аб'яднаць намаганні і ўзаемны давер» - такія меркаванні выказалі кітайскія і замежныя эксперты 30 мая на сімпозіуме "Садзейнічанне супрацоўніцтву і ўзаемаразуменню з мэтай сумеснага супрацьстаяння выклікам», які адбыўся пад эгідай Кітайскай асацыяцыі па навуцы і тэхніцы.
У працы форуму прынялі ўдзел эксперты і навукоўцы з СААЗ, Сусветнай медыцынскай асацыяцыі, Сусветнай федэрацыі інжынерных арганізацый і іншых міжнародных аб'яднанняў. Былі прадстаўлены такія краіны, як Італія, Швейцарыя, Славенія, Японія, Аўстралія, Бразілія, Сінгапур і многія іншыя.
Намеснік старшыні Кітайскай асацыяцыі па навуцы і тэхніцы акадэмік Хуэй Цзіньпэн адзначыў неабходнасць умацаваць салідарнасць на фоне пандэміі новага каронавіруса. Па яго словах, навукоўцы з усяго свету павінны ўмацоўваць паразуменне і давер, актывізаваць супрацьэпідымічнае супрацоўніцтва. "Упэўненыя ў тым, што крызіс будзе пераадолены толькі на аснове навуковых намаганняў. Трэба з дапамогай навуковых інавацый эфектыўна супрацьстаяць глабальным выклікам, у тым ліку і сур'ёзным інфекцыйным захворванням; прасоўваць адкрытае супрацоўніцтва, паглыбляць навукова - тэхнічнае ўзаемадзеянне для барацьбы з пандэміяй», - падкрэсліў акадэмік.
Ён заклікаў да паглыблення міжнародных абменаў і супрацоўніцтва для ажыццяўлення мэтаў устойлівага развіцця, прасоўвання рэформаў глабальнай сістэмы кіравання. Паводле яго слоў, кітайская навукова-тэхнічная супольнасць гатова пашырыць абмен і супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі.
Прэзідэнт Сусветнай акадэміі навук Махамед Хасан заклікаў да ўзмацнення адкрытасці міжнароднага супрацоўніцтва, у прыватнасці супрацоўніцтва "Поўдзень-Поўдзень", да садзейнічання развіццю навукі, тэхнікі і інавацый у мэтах супрацьстаяння выклікам каронавіруснай пандэміі.
Ганаровы генеральны дырэктар СААЗ Маргарэт Чан назвала міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва лепшым метадам паскарэння распрацовак вакцын ад новага каронавіруса і адзіным шляхам да перамогі над пандэміяй. Яна прапанавала стварыць адкрытую базу даных па дыягностыцы, лячэнні і даследаваннях, узмацніць навукова-тэхнічны абмен і супрацоўніцтва ў мэтах супрацьстаяння выклікам, кінутым глабальнай ахове здароўя.
Прэзідэнт Сусветнай медыцынскай асацыяцыі Вальтэр Рычыардзі падкрэсліў неабходнасць надалей узмацняць адкрытае і празрыстае міжнароднае супрацоўніцтва, заявіўшы, што Асацыяцыя гатова прадаставіць падтрымку грамадскай ахове здароўя розных краін свету і спадзяецца на тое, што ўсё больш і больш арганізацый і ўстаноў, а таксама прыватных асоб прымуць удзел у падобным міжнародным супрацоўніцтве.
Кіраўнік даследчага цэнтра навукова-тэхнічнай палітыкі пры Універсітэце Цінхуа Сюе Лань адзначыў, што цяперашняя каронавірусная пандэмія сведчыць пра важнасць навукова-тэхнічных інавацый і міжнароднага супрацоўніцтва ў пераадоленні сур'ёзных выклікаў, кінутых чалавечай супольнасці. Ён падкрэсліў неабходнасць стварэння справядлівай сістэмы глабальнага кіравання, узмацнення біябяспекі і каардынацыі ў распрацоўках вакцын з раўнапраўным доступам.
Кіраўнік Афрыканскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў Джон Нкенгасонг таксама адзначыў, што для глабальнай аховы здароўя неабходна цеснае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ўсіх краін свету.