Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19 у свеце перавысіла 6 млн, вынікае з апублікаваных у панядзелак даных СААЗ. Як адзначаецца ў дакладзе СААЗ, па стане на 13:55 панядзелка па цэнтральнаеўрапейскім часе агульная колькасць тых, хто захварэў на COVID-19 ва ўсім свеце дасягнула 6057853 чалавек. Колькасць памерлых ад інфекцыі -- 371166 чалавек.
Найбольшая колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння зафіксавана ў ЗША -- 1734040. Услед за імі ідуць Бразілія /498440/, Расія /414878/, Вялікабрытанія /274766/, Іспанія /239801/, Італія /233019/, Індыя /190535/, Германія /181815/, Турцыя /163942/, Перу /155671/, Іран /151466/ і Францыя /148524/.
Найбольшая колькасць смяротных выпадкаў таксама зарэгістравана ў ЗША, дзе ад эпідэміі памерлі 102640 чалавек. Пасля іх ідуць Вялікабрытанія, Італія, Іспанія, Бразілія і Францыя.