Сі Цзіньпін пра неабходнасць павысіць каштоўнасць супрацоўніцтва БРІКС
  2017-09-03 17:15:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сі Цзіньпін адзначыў: "Эканамічнае супрацоўніцтва служыць падмуркам механізму БРІКС. Варта прытрымлівацца асноўнай лініі, каб на справе рэалізаваць Стратэгію эканамічнага партнёрства БРІКС, стымуляваць афармленне механізму БРІКС, імкнуцца да яго ўмацавання, а таксама пашырэння ўзаемадзеяння ў розных галінах, каб павысіць статус супрацоўніцтва БРІКС. У бягучым годзе мы дасягнулі вялікіх поспехаў у многіх сферах, у прыватнасці, у дзейнасці Новага банка развіцця БРІКС і пула рэзервовых валют, у галіне электроннай камерцыі, лібералізацыі гандлю і інвестыцый, у сектары паслуг, выпуску аблігацый у нацыянальных валютах БРІКС, навукова-тэхнічнай інавацыі, прамысловым супрацоўніцтве, узаемадзеянні паміж дзяржаўным і прыватным сектарамі і інш. Мы павінны рэальна праводзіць у жыццё дасягнутыя вынікі і кансенсусы, узмацняць узаемазвязанасць, каб супрацоўніцтва ў рамках БРІКС здабыло больш устойлівы і доўгатэрміновы характар".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040