64-гадовы Сі Цзіньпін таксама быў аднагалосна абраны старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета / ЦВС / КНР.
У кастрычніку мінулага года на першым пленуме Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая / ЦК КПК / 19-га склікання Сі Цзіньпін быў абраны генеральным сакратаром ЦК КПК, а таксама зацверджаны на пасадзе старшыні ЦВС КПК.
У 2007 годзе Сі Цзіньпін стаў членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК.
У 2012 годзе ён быў абраны генеральным сакратаром ЦК КПК, а ў 2013 годзе стаў старшынёй КНР і старшынёй ЦВС КНР. -0-