Медыякарпарацыя Кітая запусціла радыёсерыял пра вясковае жыццё Сі Цзіньпіна
  2018-06-28 14:14:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У гонар 97-годдзя заснавання Кампартыі Кітая, Медыякарпарацыя Кітая 28 чэрвеня запусціла ў эфір 12-серыйны дакументальны радыёсерыял, у якім апавядаецца пра гады жыцця старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў вёсцы Лянцзяхэ. Радыёсерыял – адаптацыя аднайменнай кнігі, выдадзенай Народным выдавецтвам правінцыі Шэньсі.

Радыёсерыял запісаны дыктарамі Су Ян і Лі Чунь, якія ўваходзяць у спіс 10 лепшых вядучых Цэнтральнага радыё Кітая. У праграме выкарыстаны прамовы Сі Цзінпьпіна і народныя песні правінцыі Шэньсі.

З 28 чэрвеня серыял трансліруецца па каналах радыё і тэлебачання, МРК-анлайн, а таксама ў мабільных дадатках. Медыякарпарацыя Кітая арганізавала адмысловую групу для перакладу гэтай праграмы на 40 замежных і пяць моў нацменшасцей Кітая. Радыёсерыял «Лянцзяхэ» таксама будзе выпушчаны асобным дыскам. – Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040