Гандлёвы буллинг ЗША будзе асуджаны на паразу
  2018-07-06 19:44:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
З 6 ліпеня ЗША пачалі спаганяць 25-працэнтныя дадатковыя пошліны на кітайскія тавары коштам 34 млрд амерыканскіх долараў. У адказ у той жа дзень Кітай таксама пачаў спаганяць 25-працэнтныя пошліны на аднолькавы маштаб амерыканскіх тавараў. Прадстаўнік міністра камерцыі КНР заявіў, што Кітай вымушаны прыняць неабходныя контрмеры ў мэтах абароны карэнных інтарэсаў дзяржавы і кітайскага народа. З гэтага моманту найбуйнейшая па маштабе ў эканамічнай гісторыі гандлёвая вайна афіцыйна пачалася. Вядома, у гэтай гандлёвай вайне прымае ўдзел не толькі Кітай. Не так даўно Еўропа, Канада, Мексіка, Індыя, Турцыя і іншыя краіны ўжо правялі гандлёвую вайну самаабароны і адпору з ЗША. У цяперашні час ва ўсім свеце ўжо сфарміравалася сіла супраць «гандлёвых здзекаў» ЗША, якая становіцца ўсё мацней.

У спіс кітайскіх тавараў на суму 34 млрд долараў, на якія ЗША пачалі спаганяць дадатковыя пошліны, былі ўключаныя тавары, якія выраблялі 59% прадпрыемстваў з замежным капіталам у Кітаі, у тым ліку прадпрыемствы з амерыканскім капіталам у Кітаі. У сувязі з гэтым, калі ЗША «адкрываюць агонь» па ўсяму свету, яны страляюць і па саміх сабе. Гандлёвы булінг – гэта дзеянне, якое шкодзіць не адной канкрэтнай краіне, таму з самага пачатку гандлёвы булінг ЗША будзе асуджаны на правал.

Азіраючыся на гандлёвыя войны, якія неаднаразова правацыравалі ЗША, кожны раз іх прычына заключалася ў тым, калі ў нацыянальнай эканоміцы ЗША ўзнікалі праблемы, а ўлады ЗША ў гэтым выпадку пастаянна спрабавалі валіць адказнасць і наступствы на іншыя краіны праз вядзенне гандлёвых войнаў. Аднак практыка не раз паказвала, што такі падыход і дзеянні ЗША ўжо сталі састарэлымі і бескарыснымі, што не толькі не можа вырашыць праблемы, з якімі сустракаюцца ЗША, але і прывесці да спаду сусветнай эканомікі.

У гэтай сувязі амерыканская газета «Вашынгтон пост» піша, што 6 ліпеня 2018 года можа стаць сумнавядомым днём у эканамічнай гісторыі краіны. А па канчатковых выніках булінгу, да якога прыступае адміністрацыя Дональда Трампа у гандлёвай галіне, гісторыя даўно ўжо дала свой адказ.

Кітайска-амерыканская гандлёвая вайна – гэта не толькі барацьба паміж двума найбуйнейшымі эканамічнымі суб'ектамі свету, але і сутычка паміж мультылатэралізмам і ўнілатэралізмам, палітыкай сілы і агульнапрынятымі міжнароднымі правіламі, пратэкцыянізмам і свабоднай гандлем. З'яўляючыся верным прыхільнікам свабоднага гандлю і шматбаковых механізмаў, Кітай высунуў ініцыятывы пабудаваць «супольнасць з агульным лёсам чалавецтва» і «Адзін пояс, адзін шлях» і вітае іншыя краіны скарыстацца магчымасцямі развіцця Кітая, што атрымлівае высокую ацэнку і адабрэнне міжнароднай супольнасці. У той час як ЗША не дазваляюць іншым краінам «пажывіцца за кошт ЗША», пераносяць унутраныя праблемы за мяжу, выкарыстоўваюць увядзенне павышаных тарыфаў для аднаўлення эканамічнага парадку ў сваіх інтарэсах. Усё гэта выклікае асуджэнне ва ўсім свеце.

Брытанская газета «Файнэншл таймс» заявіла, што правакацыя гандлёвай вайны супраць Кітая з'яўляецца найбольш рызыкоўнай эканамічнай азартнай гульнёй падчас прэзідэнцтва Трампа.

Цалкам відавочна растуць каэфіцыенты шкоды адміністрацыі Трампа ў азартных гульнях, калі «маўклівая большасць» выказвае ўсё больш незадаволенасці. Больш за тое, супрацьдзеянне прэзідэнту ЗША аказваюць і такія сілы ўнутры краіны, як кампанія «Харлі-Дэвідсан» і найбуйнейшы ў ЗША вытворца цвікоў «Мід-кантынент нэйл Карпарэйшн», а таксама Амерыканская аўтамабільная асацыяцыя. Прыкметна павялічваюцца ў Злучаных Штатах і адрозненні паміж фінансавымі структурамі Уол-стрыт і палітыкамі Белага дома. У краіне рашуча выступаюць супраць «цкавання ў гандлёвай галіне».

Адзіным, на што могуць разлічваць Злучаныя Штаты ў цяперашняй гандлёвай вайне, з'яўляецца тое, што ў іх ёсць вопыт вядзення падобных войнаў, а ў Кітая няма. Аднак Кітай не іх былых сапернік. Кітай прыкладае намаганні да пашырэння адкрытасці ў адпаведнасці з устаноўленым рытмам і павелічэння дывідэндаў для народаў сваёй краіны і ўсяго свету. Кітайскі ўрад спрабуе ўліць яшчэ больш энергіі, каб стаць пераможцам у гандлёвай вайне.

У канчатковым рахунку, поспех у падобных войнах шмат у чым залежыць ад маральна-псіхалагічнага стану двух супрацьлеглых бакоў. Упэўненасць у сабе, здольнасць і досвед, якія Кітай прадэманструе ў гэтых адносінах, перавысяць чакання Злучаных Штатаў.

6 ліпеня 2018 года стане новай датай у гісторыі. Менавіта ў гэты дзень Злучаныя Штаты ў аднабаковым парадку справакавалі гандлёвую вайну і пачалі новы напад на сусветны эканамічны парадак.

Міжнародная супольнасць павінна аб'яднацца і цвёрда абараніць свабодны гандаль і шматбаковую сістэму, якія прыносяць карысць усім бакам. Мы абавязкова пераможам ЗША, якія праводзяць «цкаванне ў гандлёвай галіне»!

- Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040