У ЗША яшчэ ёсць шанс закапаць сякеру гандлёвай вайны
  2018-07-08 16:39:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У ЗША яшчэ ёсць шанс закапаць сякеру халоднай вайны з Кітаем, у адваротным выпадку пераможцаў не будзе, лічаць міжнародныя назіральнікі. Яны вылучаюць пяць асноўных напрамкаў, па якіх у выпадку разгортвання гандлёвай вайны будзе нанесены асноўны ўдар.

Па-першае, КНР і ЗША страцяць шырокую прастору для будучага супрацоўніцтва. Згодна з вынікамі даследаванняў Інстытута сусветнай эканомікі Петэрсана, у 2013 годзе супрацоўніцтва КНР і ЗША, іх сумесны рух да пабудовы зоны свабоднага гандлю дазволіла б павялічыць аб'ём двухбаковага гандлю на 500 млрд. долараў, стварыць 4,8 млн. працоўных месцаў.

Па-другое, амерыканска-кітайская гандлёвая вайна разарве вялікую колькасць крэдытных, а затым – вытворчых ланцужкоў, ланцужкі забеспячэння, ланцужкі стварэння дадатковага кошту. Урэшце гэта акажа негатыўны ўплыў на глабальны падзел працы, працэс глабалізацыі нашкодзіць інтарэсам не толькі КНР і ЗША, але і іншых краін.

Па-трэцяе, будзе страчаны ўнікальны шанс для посткрызіснага аднаўлення глабальнай эканомікі. Пачынаючы з 2017 года, 75% эканомік у свеце захоўваюць тэндэнцыю да ўздыму. Калі не вырашыць кітайска-амерыканскія гандлёвыя спрэчкі, то абрынецца сусветны гандаль, што ўдарыць па эканомікам. Гэта зусім не з'яўляецца наўмысным запалохваннем, бо аб'ём двухбаковага гандлю паміж КНР і ЗША займае каля 25% глабальнай гандлю.

Па-чацвёртае, амерыканса-кітайская гандлёвая вайна падарве аўтарытэт і абавязковую сілу дзейных міжнародных правілаў, прывядзе да хаосу ў сусветнай эканоміцы. У цяперашні час СГА знаходзіцца ў самым цяжкім становішчы за ўсю сваю гісторыю. З 1974 года ЗША ўвялі 125 гандлёвых санкцый у дачыненні да 35 краін. У 1995 годзе пасля ўтварэння СГА Злучаныя Штаты суцішылі свой запал, аднак зараз вяртаюцца да старой практыкі, уводзячы санкцыі па шэрагу індустрый, у тым ліку машынабудаванні, высокіх тэхналогій і іншых. ЗША кідаюць выклік глабальнай эканоміцы, міжнародным парадку і міжнародным правілам.

Пятае: ЗША страцяць дывідэнды на кітайскім рынку. У 2017 годзе аб'ём кітайскага рынку амаль ураўноўваўся амерыканскаму. Кітайскі рынак развіваецца хуткімі тэмпамі на ўзроўні 13%. На працягу бліжэйшых пяці гадоў агульная сума імпарту Кітая павялічыцца на 10 трлн. долараў. Губляць такі багаты рынак няма цікавасці нікому.

Назіральнікі адзначаюць: адмовіўшыся ад гандлёвай вайны і пайшоўшы на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з Кітаем, ЗША могуць явіць свету новы эканамічны цуд. Усе выйграюць ад змякчэння ЗША абмежаванняў на экспарт высокатэхналагічнай прадукцыі ў Кітай. Варта сумесна прасоўваць пабудову лічбавай эканомікі. У 2017 годзе аб'ём трансгранічнай электроннай камерцыі ў ЗША склаў 11,6 трлн. юаняў, а ў КНР – 4,6 трлн. юаняў. Калі бакі пашыраць супрацоўніцтва ў сферы трансгранічнай электроннай камерцыі і лічбавага гандлю, то імпарт Кітая як мінімуму зможа павялічыцца на 100 млрд. долараў.

Трэба паскорыць перамовы па дамове аб двухбаковых інвестыцыях. Ужо былі праведзены 34 раўнды кансультацый у гэтым напрамку. У 2016 годзе інвестыцыі кітайскіх прадпрыемстваў у ЗША дасягнулі адзнаку ў 45,6 млрд. долараў. Калі Вашынгтон змякчыць абмежаванні на інвестыцыі Кітая, то гадавы аб'ём інвестыцый КНР у ЗША абавязкова перавысіць 45,6 млрд. долараў.

Трэба развіваць заключэнне пагаднення аб свабодным гандлі. Паводле прагнозу Інстытута сусветнай эканомікі Петэрсана, калі запусціць пагадненне аб свабодным гандлі, то двухбаковы тавараабарот павялічыцца на 500 млрд. долараў. Адсюль вынікае, што калі ЗША адмовяцца ад гандлёвай вайны, то згаданае Д. Трампам пасіўнае гандлёвае сальда на суму 250 млрд. долараў у гандлі з КНР перастане быць праблемай. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040