Цытаты Сі Цзіньпіна аб адкрытасці Кітая
  2018-10-09 17:04:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За 40 гадоў ажыццяўлення палітыкі рэформаў і адкрытасці Кітай бесперапынна пашырае сваю адкрытасць знешняму свету. Пасля 18-га з'езда Кампартыі Кітая, ЦК КПК на чале з Сі Цзіньпінам прытрымліваецца асноўнага курсу адкрытасці знешняму свету, бесперапынна ўдасканальвае тэорыю адкрытасці і практычную інавацыю. У гэтай галіне краіна дамаглася прыкметных поспехаў. Далей, аналізуючы выступленні старшыні КНР аб адкрытасці Кітая знешняму свету, мы можам прасачыць шлях краіны ў новую эпоху адкрытасці.

«Прытрымлівацца асноўнай дзяржаўнай палітыкі адкрытасці знешняму свету»

Адкрытасць знешняму свету з'яўляецца асноўнай дзяржаўнай палітыкай Кітая. Палітыка Кітая ў дачыненні да прыцягнення замежных капіталаў застаецца нязменнай, абарона законных правоў і інтарэсаў прадпрыемстваў з замежнымі інвестыцыямі застаецца нязменнай, прадастаўленне больш якасных паслуг прадпрыемствам з іншых краін для адкрыцця бізнесу ў Кітаі таксама застаецца нязменным.

Прамова Сі Цзіньпіна у штаце Вашынгтан на прыёме, які быў наладжаны сумесна мясцовай адміністрацыяй і сяброўскімі арганізацыямі ЗША, 22 верасня 2015 года.

Кітай павінен заўсёды імкнуцца да новых ведаў. Незалежна ад таго, які ўзровень развіцця краіны, Кітай будзе старанна вучыцца ў людзей з розных краін свету, больш адкрыта і інклюзіўна ўмацоўваць паразуменне і ўзаемны абмен, каб падняць адкрытасць знешняму свету на новы ўзровень.

Прамова Сі Цзіньпіна на сімпозіуме замежных экспертаў 22 мая 2014 года ў Шанхаі

«Будаваць адкрытую сусветную эканоміку»

У сучасных рэаліях Кітай няўхільна прытрымліваецца адкрытасці знешняму свету. Перад нявызначанасцю і нестабільнасцю росту сусветнай эканомікі Кітай прытрымліваецца шляху адкрытасці, супрацоўніцтва і ўзаемнай выгады. Кітай абараняе сусветную эканоміку адкрытага тыпу і шматбаковую гандлёвую сістэму, выступае супраць аднабаковасці.

Выступленне Сі Цзіньпіна 3 верасня 2018 года на цырымоніі адкрыцця Пекінскага саміту Форуму кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва

Мы павінны прытрымлівацца канцэпцыі адкрытасці, узгодненасці, узаемнай выгады і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, адмаўляць палітыку эгаізму і блізарукасці, абараняць правілы Сусветнай гандлёвай арганізацыі, падтрымліваць шматбаковую гандлёвую сістэму і будаваць адкрытую сусветную эканоміку.

Выступленне Сі Цзіньпіна на 18-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва 10 чэрвеня 2018 года

У працэсе адкрытасці знешняму свету Кітай прадэманстраваў сваю ролю буйной дзяржавы. Пачынаючы з прыцягнення ў краіну да выхаду за мяжу, ад уступлення ў СГА да вылучэння ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» -- Кітай унёс вялікі ўклад у пераадоленне фінансавага крызісу ў Азіі і сусветнага фінансавага крызісу. На працягу доўгіх гадоў укла Кітая ў рост глабальнай эканомікі перавышаў 30% у год. Кітай стаў асноўным стабілізатарам і крыніцай рухаючай сілы сусветнага эканамічнага росту, спрыяў захаванню міру і развіцця чалавецтва.

Выступленне Сі Цзіньпіна 10 красавіка 2018 года на цырымоніі адкрыцця Бааоскага азіяцкага форуму

Мы павінны пераўтварыць "Адзін пояс і адзін шлях» у шлях да адкрытасці. Адкрытасць вядзе да прагрэсу, а ізаляцыя -- да адсталасці. Адкрытасць для краіны можна параўнаць з кукалкай, якая пазбаўляецца свайго кокана і ператвараецца ў матылька. Так, у бліжэйшай перспектыве будзе цяжка і пакутліва, але новае жыццё нараджаецца ў пакутах. Ініцыятыва «Адзін пояс і адзін шлях» павінна быць адкрытай і даступнай, і толькі у гэтым выпадку будуць магчымыя эканамічны рост і збалансаванае развіццё.

14 мая 2017 года Сі Цзіньпін выступіў з прамовай на цырымоніі адкрыцця Форуму міжнароднага супрацоўніцтва «Адзін пояс і адзін шлях»

Пасля вылучэння Кітаем ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» многія краіны высока ацанілі гэту ініцыятыву. «Адзін пояс і адзін шлях» становіцца планам Кітая для ўдзелу ў глабальным адкрытым супрацоўніцтве, для паляпшэння глабальнай сістэмы кіравання эканомікай, для садзейнічання сумеснаму развіццю, росквіту і пабудове супольнасці адзінага лёсу.

Прамова Сі Цзіньпіна на сімпозіуме ў гонар 5-годдзя ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях», 27 жніўня 2018 года

«Дасягненне ўзаемнай выгады»

Знаходзячыся на новай адпраўной кропцы, мы будзем няўхільна пашыраць адкрытасць знешняму свету і дамагацца больш істотнай узаемнай выгады. Праводзіць адкрытую стратэгію ўзаемнай выгады і агульнага выйгрышу, пастаянна ствараць усеабдымную, глыбокую структуру адкрытасці -- гэта стратэгічны выбар Кітая. Працэс не спыніцца і не павернецца назад.

Прамова Сі Цзиньпіна 3 верасня 2016 года на цырымоніі адкрыцця дзелавога саміту G20

Мы будзем няўхільна праводзіць адкрытую стратэгію ўзаемнай выгады і агульнага выйгрышу, працягваць вывучаць вопыт іншых краін, што дасць магчымасць Кітаю лепш развівацца і прыносіць карысць іншым краінам.

Выступленне Сі Цзіньпіна на сімпозіуме кітайскіх і амерыканскіх прадпрымальнікаў у Сіэтле 23 верасня 2015 г.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040