Старшыня КНР Сі Цзіньпін і яго жонка Пэн Ліюань у Шанхаі наладзілі прыём, на якім віталі гасцей з розных краін і рэгіёнаў, якія прыбылі для ўдзелу ў ЭКСПА. Сі Цзіньпін горача вітаў кіраўнікоў і ганаровых гасцей з розных краін. Кітайская міжнародная імпартная ЭКСПА -- гэта не звычайная выстава, а важнае рашэнне Кітая па прасоўванні адкрытасці знешняму свету на высокім узроўні, а таксама важная ініцыятыўная мера, накіраваная на адкрыццё свету кітайскага рынку, адзначыў ён.
Сі Цзіньпін выказаў упэўненасць, што выстава абавязкова стане міжнароднай выставай высокага ўзроўню і створыць новую платформу для паглыблення міжнароднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, садзейнічання сумеснаму будаўніцтву "Пояса і шляху" і прасоўванню эканамічнай глабалізацыі. - Р -