Сі Цзіньпін заклікаў Сянган і Аамэнь актыўна ўдзельнічаць у справе рэформаў і адкрытасці краіны
  2018-11-13 09:42:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у панядзелак выказаў спадзяванне, што Сянган і Аамэнь змогуць дамагчыся яшчэ большага развіцця, актыўна ўключаючыся ў справу рэформаў і адкрытасці краіны.

Сянганскія і аамэньскія суайчыннікі павінны працягваць удзельнічаць у справе рэформаў і адкрытасці краіны з патрыятызмам і наватарскім духам, дамагацца большага развіцця двух спецыяльных адміністрацыйных раёнаў шляхам садзейнічання развіццю краіны і сумеснай працы па нацыянальным адраджэнні, сказаў Сі Цзіньпін падчас сустрэчы з дэлегацыяй прадстаўнікоў грамадскіх колаў САР Сянган і Аамэнь.

Дэлегацыя прыбыла ў Пекін для таго, каб адсвяткаваць 40-ю гадавіну правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040