Пекінскую выставу «Вялікая рэвалюцыя», прысвечаную 40-годдзю палітыкі рэформаў і адкрытасці, ужо наведалі звыш 190 тыс. чалавек
  2018-11-20 17:24:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Палітыцы рэформаў і адкрытасці, абвешчанай старшынёй КНР Дэн Сяапінам, у бягучым годзе спаўняецца 40 гадоў. У перыяд з 1978 па 2018 год у ходзе ажыццяўлення гэтай палітыкі Кітай дамогся адметных вынікаў, якія прыцягваюць увагу ўсяго свету. Стратэгічны курс дазволіў Кітаю за 40 гадоў ператварыцца з слабаразвітай аграрнай краіны ў перадавую дзяржаву і другую эканоміку свету.

Сёлета на цырымоніі адкрыцця Бааоскага азіяцкага форуму старшыня КНР Сі Цзіньпін сказаў: «Прасоўванне палітыкі рэформаў і адкрытасці на працягу 40 гадоў у Кітаі дало людзям вялікую колькасць каштоўных настаўленняў, і самым важным з'яўляецца тое, што для адраджэння краіны і народа неабходна рухацца ў логіцы гістарычнага прагрэсу, развівацца ў адпаведнасці з эпахальнымі тэндэнцыямі». Такі каментарый сведчыць аб шматгадовым плане сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця; больш за тое, гэта паказвае, што Кітай выконвае місію, якая адпавядае народным чаканням у новую эпоху ажыццяўлення кітайскай мары аб нацыянальным адраджэнні.

У год 40-годдзя пачатку палітыкі рэформаў і адкрытасці ў Нацыянальным музеі Кітая адкрылася выстава «Вялікая рэвалюцыя», якая адразу ж прыцягнула ўвагу кітайскіх і замежных наведвальнікаў. На сённяшні дзень выставу ўжо наведалі звыш 190 тыс. чалавек.

(Р.Мышкоўскі, сайт МРК-анлайн на беларускай мове)

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040