У Кітаі ўрачыста адзначаюць 40-годдзе палітыкі рэформаў і адкрытасці
  2018-12-18 11:06:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18 снежня раніцай у Пекіне адкрылася ўрачыстае мерапрыемства з нагоды 40-годдзя палітыкі рэформаў і адкрытасці. Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР, старшыня Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін выступае з важнай прамовай.

18 снежня 1978 года Цэнтральны камітэт КПК склікаў трэцяе пленарнае пасяджэнне 11-га склікання. На нарадзе было прынята гістарычнае рашэнне - засяродзіць увагу на эканамічным будаўніцтве і рэалізацыі рэформаў і адкрытасці. За апошнія 40 гадоў усебаковая нацыянальная сіла Кітая дасягнула якаснага скачка: сярэднегадавыя тэмпы росту ВУП склалі 9,5% пры супастаўных цэнах, наяўны даход на душу насельніцтва павялічыўся ў 22,8 разы, а колькасць беднякоў скарацілася на 740 мільёнаў. Унёсак у сусветны эканамічны рост перавышае 30%.

За апошнія 40 гадоў Кітай стаў больш адкрыты свету: агульны аб'ём імпарту і экспарту тавараў павялічыўся ў 198 разоў, аб'ём імпарту і экспарту гандлю паслугамі вырас больш чым у 147 разоў, аб'ём замежных інвестыцый склаў больш за 2 трлн долараў ЗША. Кітай стаў краінай з другой па велічыні эканомікай у свеце, найбуйнейшай індустрыяльнай краінай, найбуйнейшай краінай па гандлі грузамі і найбуйнейшай краінай валютных рэзерваў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040