Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Д.Трампам
  2018-12-31 17:41:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Старшыня КНР Сі Цзіньпін 29 снежня правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам па ініцыятыве амерыканскага боку.

Д. Трамп выказаў навагоднія прывітанні і прапановы Сі Цзіньпіну і кітайскаму народу. Д. Трамп заявіў, што амерыкана-кітайскія адносіны вельмі важныя, да іх прыкавана павышаная ўвага ўсяго свету. "Я шаную добрыя адносіны са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Я вельмі рады, што рабочыя групы дзвюх краін прыкладаюць усе намаганні для ажыццяўлення важнага кансенсусу, які быў дасягнуты намі са старшынёй Сі Цзіньпінам у Аргенціне. Адпаведныя дыялог і кансультацыі атрымалі станоўчае развіццё. Я спадзяюся, што нам удасца дасягнуць спрыяльных вынікаў для народаў дзвюх нашых краін і ўсяго свету ".

Сі Цзіньпін выказаў навагоднія найлепшыя пажаданні Д. Трампу і амерыканскаму народу. Сі Цзіньпін заявіў, што "мы са спадаром прэзідэнтам ЗША салідарызаваліся ў тым, каб дасягнуць стабільнага развіцця двухбаковых адносін. Цяпер адносіны дзвюх краін знаходзяцца на важным этапе. У пачатку гэтага месяца, мы са спадаром прэзідэнтам ЗША паспяхова правялі сустрэчу ў Аргенціне і дасягнулі важнага кансенсусу . З гэтага часу рабочыя групы дзвюх краін актыўна прасоўваюць працу па рэалізацыі кансенсусу". Ён спадзяецца, што рабочыя групы дзвюх краін будуць старанна працаваць і імкнуцца як мага хутчэй дасягнуць пагаднення, якое будзе ўзаемавыгадным для двух бакоў і карысным для ўсяго свету.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ў наступным годзе спаўняецца 40 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і ЗША. Кітайскі бок надае вялікае значэнне развіццю кітайска-амерыканскіх адносін і мае намер разам з амерыканскім бокам узмацняць абмены і супрацоўніцтва ў такіх галінах, як гандаль і эканоміка, узброеныя сілы, прававыкананне, барацьба з абаротам наркотыкаў і інш. Кітай мае намер падтрымліваць кантакты і каардынацыю па важных міжнародных і рэгіянальных пытаннях, паважаць ключавыя інтарэсы адзін аднаго і прасоўваць кітайска-амерыканскія адносіны, заснаваныя на каардынацыі, супрацоўніцтве і стабільнасці.

Кіраўнікі дзвюх дзяржаў таксама абмяняліся думкамі па сітуацыі на Карэйскім паўвостраве і іншых міжнародных і рэгіянальных пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць. Сі Цзіньпін зноў заявіў, што Кітай заахвочвае і падтрымлівае КНДР і ЗША ў працягу развіцця дыялогу і дасягненні станоўчых вынікаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040