Навагодні зварот Старшыні КНР Сі Цзіньпіна з нагоды надыходу 2019 года
  2018-12-31 19:20:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паважаныя таварышы і сябры, дамы і спадары!

Вітаю ўсіх вас! «Час цячэ як вада, дзень змяняецца новым - год за годам". Вось-вось надыйдзе 2019 год. Знаходзячыся ў Пекіне, спяшаюся павіншаваць усіх вас з Новым годам!

Адыходзячы 2018 год быў поўны розных падзей, мы ўпэўнена працягваем ісці наперад. На працягу ўсяго года, пераадолеўшы розныя рызыкі і выклікі, мы здолелі актывізаваць эканамічнае развіццё, зрабілі яго больш якасным, паскорылі пераход ад старой мадэлі развіцця да новай, захавалі паступальны рух эканомікі ў рацыянальных рамках. Стабільна прасоўваецца праца па барацьбе з забруджваннем навакольнага асяроддзя, у прыватнасці, у пытаннях забеспячэння чысціні паветра, вады і глебы. Усе пытанні, так ці інакш звязаныя з дабрабытам народа, вырашаюцца паскоранымі тэмпамі. Жыццёвы ўзровень людзей пастаянна павышаецца. Паэтапна рэалізуюцца дзяржаўныя праекты стратэгічнага значэння, сярод якіх: скаардынаванае развіццё рэгіёну Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй; развіццё эканамічнага пояса ракі Янцзы; інфраструктурнае будаўніцтва ў раёне вялікага заліва Гуандун-Сянган-Аамэнь і гэтак далей. Здзяйсняючы інспекцыі ў розныя куткі краіны, я з радасцю адзначыў: абодва берагі ракі Янцзы патанаюць у зеляніне, землі Цзяньсаньцзяна поўныя рысавых палёў, у раёнах Цяньхай у Шэньчжэне і Чжанцзян у Шанхаі пануе ажыўленая, пазітыўная атмасфера, мост Сянган-Чжухай-Аамэнь злучыў тры раёны нашай краіны ... Усе гэтыя дасягненні былі дздзейснены, дзякуючы дбайнай працы прадстаўнікоў усіх народнасцяў Кітая, усіх змагароў новай эпохі.

У адыходзячым годзе вытворчыя здольнасці КНР, крэатыўнасць і маштабнае будаўніцтва працягваюць зменьваць аблічча краіны. Паспяхова запушчаны касмічны апарат «Чан'э-4», спушчаны на ваду і здзейсніў першы марскі паход другі кітайскі авіяносец. Пышна ажыццёўлены першы надводны палёт буйнагабарытнага самалёта-амфібіі айчыннай вытворчасці. Ажыццёўлена фарміраванне глабальнай сеткі спадарожнікавай навігацыі Бэйдоу. Карыстаючыся выпадкам, я хацеў бы выказаць сваю глыбокую павагу і ўдзячнасць усім навукоўцам, інжынерам, прафесіяналам, будаўнікам і астатнім удзельнікам гэтых і іншых праектаў!

У 2018 годзе дасягнуты новыя поспехі ў рэалізацыі праграмы па ліквідацыі беднасці. Быў пацверджаны факт збавення 125 паветаў нашай краіны ад галечы, у выніку 10 млн жыхароў сельскіх раёнаў перасталі весці гаротнае існаванне. 17 відаў лекаў для анкалагічных хворых уключаны ў праграму медыцынскага страхавання. Праблема, калі людзі па стане здароўя і ў выніку хваробы аказваліся ў бядотным становішчы, пастаянна вырашаецца. Я ўвесь час турбуюся аб усіх таварышах, якія працуюць на фронце барацьбы з галечай. У вёсках і сёлах гэтым важным пытаннем самааддана займаюцца звыш 2 млн 800 тыс. акрэдытаваных кадравых работнікаў, сярод якіх сакратары парткамаў. Абавязкова беражыце сябе!

Бядотнае становішча жыхароў розных раёнаў працягвае выклікаць у мяне занепакоенасць. Падчас паездкі ў вёску Саньхэ аўтаномнай акругі Ляньшань правінцыі Сычуань я наведаў дзве сям'і вяскоўцаў Цзіхаа Ецю і Цзеле Эр'аму. У вёсцы Саньцзяньсі пад Цзінанем правінцыі Шаньдун я пагаварыў з сям'ёй Чжаа Шуньлі. У мікрараёне Дунхуаюань у Фушуне правінцыі Ляанін я наведаў дом Чэнь Юйфан і з яе дапамогай даведаўся пра рэальнае становішча спраў па размяшчэнні сем'яў, пераселеных у рамках праграмы рэнавацыі і зносу старых дамоў. У вёсцы Ляньчжан ў Цін'юане правінцыі Гуандун мы з бедняком Лу Іхэ пагаварылі аб мерах збавення ад галечы. Я да гэтага часу рэгулярна ўспамінаю іх шчырыя і сціплыя асобы. З нагоды надыходу Новага года жадаю, каб жыццё ўсіх нашых землякоў палепшылася, напаўнялася якасцю і яркім святлом.

Сёлета мы ўрачыста адзначылі 40-годдзе правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці, правялі комплексныя, сістэмныя і структурныя пераўтварэнні партыйных і дзяржаўных органаў, вылучылі больш за сто важных мер рэфармавання, правялі 1-ю Кітайскую міжнародную імпартную ЭКСПА, пачалі будаўніцтва эксперыментальнай зоны свабоднага гандлю на востраве Хайнань. Увесь свет убачыў паскарэнне крокаў Кітая на шляху рэформаў і адкрытасці, адзначыў рашучасць кітайскага народа да цвёрдага і ўпэўненага правядзення палітыкі рэформаў і пашырэння знешніх сувязяў. Нашы крокі рэфармавання не спыняюцца, нашы дзверы адкрываюцца знешняму свету ўсё шырэй і шырэй.

Я адзначыў, што ў гэтым годзе большасць выпускнікоў ВНУ, якія здалі свае першыя ўступныя экзамены ў вышэйшыя навучальныя ўстановы пасля іх аднаўлення ў Кітаі ў канцы 70-х гадоў, ужо выйшлі на пенсію. У той жа час многія маладыя людзі, якія нарадзіліся ў новым стагоддзі, пачалі свой студэнцкі жыццёвы шлях. Працягваецца рэалізацыя праграмы па гарадской рэгістрацыі звыш 100 млн чалавек, якія не мелі раней гарадскую прапіску. Больш за 13 млн такіх асоб знайшлі працу ў гарадах і мястэчках гарадскога тыпу. У рамках праграмы рэнавацыі і зносу гарадскіх трушчоб будуецца больш за 5 млн 800 тыс. жылля - новыя гарадскія жыхары здабудуць уласныя дамы. Многія жыхары ААР Сянган, ААР Аамэнь і Тайваня атрымалі пасведчанне, якое дае магчымасць пражывання ў кантынентальнай частцы Кітая. Сянган быў уключаны ва Усекітайскую сетку высакахуткасных чыгунак. Кітай імкліва рухаецца наперад, поўны жыццёвай энергіі і дынамічна развіваецца. Усе мы марым і імкнемся да прыгожай будучыні.

У гэты момант хачу асобна згадаць шэраг «бліскучых» прозвішчаў і імёнаў. Сёлета на небе з'явілася зорка імя Нань Жэньдуна, у лік герояў-перадавікоў НВАК уключаны два таварышы - Лінь Цзюньдэ і Чжан Чаа. Мы таксама павінны памятаць імя таварыша Ван Цзіцая, які 32 гады пражыў на марскім востраве і абараняў Радзіму, а таксама таварышаў Хуан Цюня, Сун Юецая і Цзян Кайбіня, што гераічна загінулі, абараняючы эксперыментальныя аб'екты, і іншых герояў - усіх, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля дзяржавы і народа. Яны з'яўляюцца «самымі шануемымі і любімымі людзьмі» новай эпохі, з іх трэба браць прыклад і вучыцца, памяць пра іх застанецца ў стагоддзях.

У гэтым годзе нас наведала мноства старых і новых сяброў. Мы правялі шэраг дыпламатычных мерапрыемстваў у Кітаі - чарговы Бааоскі азіяцкі форум, Саміт ШАС у Ціндаа, Пекінскі саміт Форуму кітайска-афрыканскага супрацоўніцтва. На гэтых мерапрыемствах мы прадставілі перадавыя ідэі КНР - голас Кітая ўпэўнена гучаў. Мы з калегамі здзейснілі візіты ў розныя краіны пяці кантынентаў, прынялі ўдзел у шэрагу найважнейшых знешнепалітычных мерапрыемстваў, правялі шырокія абмены з лідарамі розных краін, умацавалі дружбу, паглыбілі ўзаемны давер, пашырылі наша «кола сяброў».

У 2019 годзе мы будзем ўрачыста адзначаць 70-годдзе ўтварэння КНР. На працягу 70 гадоў мы змяталі ўсялякія перашкоды, якія стаяць на нашым шляху, пераадольвалі буры. Народ з'яўляецца асновай нашай рэспублікі, народ дае нам смеласць і ўпэўненасць у кіраванні дзяржавай. На працягу многіх гадоў кітайскі народ, абапіраючыся на ўласныя сілы, упарта змагаўся, стварыўшы «кітайскі цуд», які ўзрушыў увесь свет. На новым шляху, нягледзячы на ўсе нягоды і цяжкасці, вятры і хвалі, мы будзем абавязкова абапірацца на народ і на ўласныя сілы, весці барацьбу з маналітна трывалай рашучасцю, са світання да заходу, з непахіснай воляй, крок за крокам прасоўваць нашу надзвычай вялікую справу .

2019 год дае нам шанцы і выклікі. Усе мы павінны нястомна, плячом да пляча змагацца і працаваць. Палітыка зніжэння падаткаў і збораў павінна больш актыўна ператварацца ў жыццё, каб палегчыць нагрузку на кампаніі і бізнес. Мы павінны шчыра паважаць разнастайнасць талентаў, усяляк натхняць людзей, матываваць іх да інавацыйнай і творчай дзейнасці. Мы павінны прыслухоўвацца да голасу ніжэйстаячых кадраў, каб тыя, хто мае смеласць і хоча рэалізаваць розныя праекты, працавалі з энтузіязмам і максімальнай аддачай. Неабходна прыкладаць яшчэ большыя намаганні для таго, каб у тэрмін выканаць задачу аб ліквідацыі беднасці больш чым 10 млн. беднякоў на вёсцы. Мы павінны лепш клапаціцца аб адстаўных вайскоўцах, ваенных пенсіянерах. Яны зрабілі ўклад у абарону нашай радзімы і нашых хатніх ачагоў. Прама зараз простыя хлопцы, якія займаюцца хуткай дастаўкай, асенізатары, таксісты, а таксама сотні і тысячы работнікаў знаходзяцца на сваіх працоўных месцах. Мы павінны падзякаваць усіх гэтых будаўнікоў і абаронцаў нашага цудоўнага жыцця. Дзякуй усім за працу на карысць народа.

Ахопліваючы поглядам увесь свет, мы бачым, што за мінулае стагоддзе адбыліся небывалыя змены. Нягледзячы на зменлівую міжнародную абстаноўку, Кітай не зменіць сваю ўпэўненасць і рашучасць у пытаннях абароны дзяржаўнага суверэнітэту і забеспячэння бяспекі, не памяняе прынцыпы дабрыні і шчырасці ў абароне міру ва ўсім свеце, у садзейнічанні ўсеагульнаму развіццю. Мы працягнем прыкладаць усе намаганні ў прасоўванні сумеснага будаўніцтва «Аднаго пояса і аднаго шляху», працягнем працу па фарміраванні супольнасці адзінага лёсу чалавецтва і стварэнні больш квітнеючага і цудоўнага свету.

Хутка праб'юць навагоднія куранты. Давайце разам з упэўненасцю і надзеяй сустрэнем прыбыццё Новага 2019 года.

Жадаю шчасця Кітаю! Жадаю шчасця свету!

Дзякуй усім за ўвагу!

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040