【Народныя гісторыі Сі Цзіньпіна】Сі Цзіньпін з клопатам аб народзе
  2019-02-06 09:43:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Кожны год напярэдадні свята Вясны генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін здзяйсняе паездку ў адзін з бедных куткоў краіны. Сам ён гэта тлумачыць так: «Перад прыходам Новага года па кітайскім календары мяне больш за ўсё непакоіць лёс малазабяспечаных і бедных людзей». Сапраўды, праглядаючы парадак дня Сі Цзіньпіна, можна ўбачыць, што ён пабываў ва ўсіх бедных раёнах Кітая, на месцах цікавіўся рэальнымі ўмовамі жыцця народа, дакладна фіксаваў прычыны эканамічнай адсталасці і неадкладна даваў распараджэнні для змены сітуацыі ў лепшы бок. У якасці вышэйшага кіраўніка краіны, Сі Цзіньпін неаднаразова падкрэсліваў, што на шляху да ўсебаковай пабудовы сярэднезаможнага грамадства ўсе павінны імкнуцца жыць лепш. Ён адзначыў тое, што «шырокія масы сялян павінны мець магчымасць скарыстацца пладамі рэформаў і развіцця». Сёння мы прапануем вашай увазе другую частку цыкла «Народныя гісторыі Сі Цзіньпіна», яна прысвечана тым людзям, пра якіх праяўляе клопат старшыня Сі.

Сі Цзіньпін: «Колькі хлопцаў ажанілася летась?»

Го Цзяньцюнь: «Сем» (смяецца)

Гэтая размова адбылася паміж Сі Цзіньпінам і Го Цзяньцюнем, кіраўніком Сянсі-Туцзя-Мяаскай аўтаномнай акругі правінцыі Хунань. Сі Цзіньпін згадаў пра сяло Шыбадун павета Хуаюань, пацікавіўся пра тое, ці шмат маладых людзей у вёсках узялі шлюб. Яго хвалявала пытанне падтрымкі малазабяспечаных у гэтым бедным рэгіёне, і поспехі ў ліквідацыі беднасці. Калі быць да канца шчырым, то раней у сельскай мясцовасці жаданне маладога чалавека стварыць сваю сям'ю было рэальнай праблемай, на гэта проста не было сродкаў. У лістападзе 2013 года Сі Цзіньпін наведаў сяло Шыбадун, размешчанае глыбока ў гарах. Пабываўшы ў сям'і самага беднага селяніна па імі Шы Цівэнь, ён дэталёва распытаў яго пра ўмовы жыцця і працы.

Сі: «Вы не галадаеце? Прадуктаў хапае? Рыс ёсць? »

Шы: «Усё ёсць. У нас у вёсцы знаходзіцца збожжасховішча ».

Сі: «Грошай хапае на дробныя выдаткі? Ёсць даходы? Разводзіце свіней або авечак? »

Шы: «У мяне ёсць дзве свінні ...»

Калі браць пад увагу тое, што парог беднасці для жыхароў сельскай мясцовасці Кітая складае 2300 юаняў у год, у 2013 годзе ў гэтай маленькай вёсачцы гадавы даход на душу насельніцтва складаў менш за 1700 юаняў. Гэты паказчык не дасягнуў нават адной пятай часткі чыстага даходу фермераў па ўсёй краіне ў той год. Менавіта ў гэтым маленькім сяле Сі Цзіньпін упершыню вылучыў прапанову «па аказанні адраснай дапамогі насельніцтву, што жыве ў нястачы». Ён запатрабаваў, каб падчас рэалізацыі гэтага плана ўлічвалі рэальныя факты і абставіны, прымалі рашэнні ў залежнасці ад мясцовых умоў і вялі працу сістэматычна. Пасля таго, як на практыцы пачалі ўкараняць прапанову аб «аказанні адраснай дапамогі насельніцтву, што жыве ў нястачы», у сяле Шыбадун вылучылі 5 асноўных напрамкаў дзейнасці. Было вырашана ахапіць наступныя сферы: эканоміку працы, асаблівае раслінаводства, асаблівую жывёлагадоўлю і рыбаводства, традыцыйную вышыўку народнасці Мяа і індустрыю турызму. У выніку ўсеагульных намаганняў усё насельніцтва вёскі пазбылася ад галечы ў 2017 годзе. Больш за тое, яны сталі прыкладам у ліквідацыі беднасці кропкавым спосабам. Гэтым удалым вопытам могуць скарыстацца і ў іншых раёнах краіны. Разам з ліквідацыяй беднасці, маладыя людзі змаглі, не асцерагаючыся за заўтрашні дзень, ствараць сем'і. Шы Цівэнь з жонкай на сабе адчулі гэтыя паступовыя, але ашаламляльныя перамены да лепшага.

У чэрвені 2017 года Сі Цзіньпін наведаў з інспекцыяй гарадскі раён Люлян правінцыі Шаньсі. Вёска Чжаацзява лічыцца адной з самых бедных у гарадскім раёне Люлян. Прысеўшы на жорсткі ложак селяніна Лю Фую, Сі Цзіньпін падрабязна распытаў яго пра даходы і пра тое, што яго больш за ўсё непакоіць. Успамінаючы тую сустрэчу Лю Фую сказаў:

«Калі старшыня Сі Цзіньпін зайшоў да мяне, ён пацікавіўся, на што я выдаткую свае даходы? Я сказаў, што ў асноўным купляю пшанічную муку, рыс, алей, соль, соўс і воцат, а астатнія 80% ідуць на куплю лекаў ».

Паводле апытанняў, колькасць тых, хто стаў бедным па стане здароўя або ў выніку хвароб, складае больш за 40% усяго беднага насельніцтва краіны. Як гаворыцца, калі не вызначыць дакладна прычыны захворвання або паставіць няправільны дыягназ, немагчыма паспяхова лячыць саму хваробу. Сі Цзіньпін мяркуе, што прычыны беднасці па стане здароўя і ў выніку хваробы павінны стаць асноўным напрамкам у барацьбе з беднасцю. Засяродзіўшы асаблівую ўвагу на 20 мільёнах чалавек, якія сталі жабракамі з-за дрэннага здароўя, ім была аказана дапамога ў мэтавым лячэнні. Гэта толькі пацвярджае той факт, што неабходна ўсебакова праводзіць працу па аказанні адраснай дапамогі тым людзям, якія жывуць у нястачы, прадпрымаць мэтавыя меры па ліквідацыі беднасці. У 2017 годзе на працягу двух месяцаў больш за 800 тыс. медыцынскіх работнікаў наведалі амаль усе бедныя раёны краіны, абследавалі ўсіх, хто меў патрэбу ў аказанні медыцынскай дапамогі. Ім атрымалася выявіць прычыны ўзнікнення 45 асноўных захворванняў. Дзякуючы рэалізацыі праекта па зніжэнні ўзроўню беднасці і ўдасканаленні існуючай сістэмы медыцынскага страхавання, 5 млн 810 тыс. чалавек змаглі выбрацца з беднасці. У нядаўнім навагоднім звароце Сі Цзіньпін нагадаў:

«У 2018 годзе дасягнуты новыя поспехі ў рэалізацыі праграмы па ліквідацыі беднасці. Быў пацверджаны факт пазбаўлення ад галечы 125 паветаў нашай краіны. 10 млн жыхароў сельскіх раёнаў перасталі жыць у жабрацтве. 17 відаў лекаў для анкалагічных хворых уключаны ў праграму медыцынскага страхавання. Праблема, калі людзі па стане здароўя і ў выніку хваробы аказваліся ў бядотным становішчы, пастаянна вырашаецца. Гаротнае становішча жыхароў розных раёнаў працягвае выклікаць у мяне заклапочанасць. З нагоды надыходу Новага года жадаю, каб жыццё ўсіх нашых землякоў палепшылася, напаўнялася якасцю і яркімі фарбамі ».

Для Сі Цзіньпіна стварэнне паспяховага грамадства заключаецца ў тым, каб усе жыхары краіны, нават самыя бедныя пласты насельніцтва, змаглі жыць годна і атрымліваць асалоду ад кожнага пражытага дня.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040