«Народныя гісторыі Сі Цзіньпіна»: Чаму старшыня Сі Цзіньпін хваліў Ма Шаньсяна?
  2019-02-11 16:05:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2018 годзе ў сувязі з 40-й гадавінай палітыкі рэформаў і адкрытасці ЦК КПК і Дзяржсавет КНР узнагародзілі 100 грамадзян медалямі «Піянер рэформаў». Адным з іх стаў народны медыятар Ма Шаньсян, які доўгія гады працаваў над урэгуляваннем спрэчак паміж простымі людзьмі і распрацаваў для гэтага эфектыўныя метады. Старшыня КНР Сі Цзіньпін асабіста ацаніў і адзначыў яго дасягненні.

Летась падчас «Двух сесій» Сі Цзіньпін прыняў удзел у спрэчках дэлегацыі горада цэнтральнага падпарадкавання Чунцін. У той час Ма Шаньсян, які першы раз быў абраны дэпутатам УСНП, распавёў генеральнаму сакратару пра сваю працу.

У 1988 году Ма Шаньсян стаў медыятарам у вулічным камітэце Гуаньіньцяа раёна Цянбэй. На працягу 30 гадоў ён паспяхова вырашыў 2000 спрэчак паміж мясцовымі жыхарамі. І нават зараз, пасля выхаду на пенсію, ён усё яшчэ служыць людзям. Пра сваю працу Ма Шаньсян распавядае так: «У жыцці мы часта сутыкаемся з рознымі спрэчкамі, што патрабуе павышэння нашай кваліфікацыі. Памятаю, як аднойчы мне спатрэбілася вырашыць супярэчнасць паміж неабходнасцю будаўніцтва шашы і 22 крамамі, размешчанымі ўздоўж дарогі, пытанне датычылася больш за 100 чалавек. Я ў выніку добра ўсё ўладзіў».

Зараз «метад Ма Шаньсяна аб вырашэнні спрэчак» стаў прыкладам для ўсіх работнікаў мясцовых нізавых арганізацый краіны. Ма Шаньсян рады прысвяціць жыццё служэнню народу. Пасля выступлення Ма Шаньсяна Сі Цзіньпін сказаў, што сацыялістычнае будаўніцтва з кітайскай спецыфікай трымаецца на такіх людзях, як Ма Шаньсян. А кіраўніцтва партыі -- гэта асноўная апора.

Летась Ма Шаньсян напісаў некалькі нататкаў, каб падзяліцца ўбачаным на «Двух сесіях». Адабрэнне працы Сі Цзіньпінам стала для яго лепшым заахвочваннем. Ма Шаньсян працуе на карысць народа і краіны. Ён і ўсе партыйныя нізавыя работнікі працягваюць службу згодна навучанням Сі Цзіньпіна: «КПК служыць народу. Усю працу, звязаную з людзьмі, мы павінны адказна выконваць. Поспех такой працы галоўным чынам залежыць ад намаганняў нізавых арганізацый. Мы павінны рэфармаваць кіраванне на гэтым узроўні, павысіць іх здольнасць, каб яны лепш служылі грамадзянам нашай краіны». - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040