Знешнегандлёвы абарот Кітая ў студзені вырас на 8,7%
  2019-02-14 16:26:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У студзені аб'ём знешняга гандлю таварамі Кітая вырас на 8,7% да 2,73 трлн юаняў, паведаміла ў чацвер Галоўнае мытнае ўпраўленне КНР. У прыватнасці, экспарт павялічыўся да 1,5 трлн юаняў, імпарт -- да 1,23 трыльёна.

Аб'ём экспарту і імпарту ў рамках звычайнага гандлю вырас на 13% у гадавым вылічэнні да 1,66 трлн юаняў, склаўшы 60,9% агульнага аб'ёму знешняга гандлю Кітая.

Тавараабарот Кітая з ЕС, АСЕАН і Японіяй павялічыўся на 17,6, 7,8 і 6,5 працэнта, адпаведна. Рост аб'ёму гандлю паміж Кітаем і краінамі ўздоўж "Пояса і шляху" перавысіў сярэднія тэмпы росту знешняга гандлю краіны.

Па звестках ведамства, за гэты адрэзак часу аб'ём экспарту з Кітая ў ЗША павялічыўся на 1,9%, імпарт амерыканскіх тавараў у КНР зменшыўся на 38,6%. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040