Афіцыйна прадстаўлена Праграма будаўніцтва новай дамінанты гарадскога адраджэння і развіцця Пекіна
  2019-02-15 16:00:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

13 лютага ў Пекіне была прадстаўлена праграма будаўніцтва новай дамінанты гарадскога адраджэння і развіцця Пекіна --0 «Новага Шаўгана». Да 2035 года раён павінен стаць эталонам гарадскога адраджэння сталіцы ў новую эпоху.

Завод «Шаўган», размешчаны ў раёне Шыцзіншань Пекіна, быў заснаваны ў 1919 годзе і з'яўляўся адным з найбуйнейшых у Кітаі металургічных прадпрыемстваў. Для забеспячэння экалагічнай бяспекі сталіцы КНР у 2010 годзе «Шаўган» быў перамешчаны ў зону Цаафэйдянь суседняй правінцыі Хэбэй.

Адкрыццё «Новага Шаўгана» -- гэта сімвал трансфармацыі і мадэрнізацыі індустрыі не толькі Пекіна, але і ўсяго Кітая. Раён комплекснага абслугоўвання высокатэхналагічнай прамысловасці будзе размяшчацца па абодвух баках заходняй лініі цэнтральнага сталічнага праспекта Чан'ань. Агульная плошча новага раёна складзе 22,3 кв. км.

Па словах намесніка кіраўніка Пекінскага камітэта па справах развіцця і рэформаў Хун Цзіюаня, паводле Праграмы ў 2021 годзе для забеспячэння эфектыўнага правядзення Зімовых Алімпійскіх гульняў-2022 будзе завершана базавая праца па асваенні паўднёвага сектара і выкананы задачы па будаўніцтве паўночнага і паўднёва-ўсходняга сектараў «Новага Шаўгана».

«Навакольнае асяроддзе, асноўная інфраструктура і гарадскія функцыі і паслугі будуць усебакова мадэрнізаваны і палепшаны. Будзе цалкам праяўлены эфект індустрыяльнай трансфармацыі, дасягнуты прамежкавыя вынікі ў фарміраванні новых ключавых арыенціраў гарадскога развіцця і будаўніцтва. Да 2035 года "Новы Шаўган" стане дамінантай гарадскога адраджэння сталіцы ў новую эпоху».

Па паведамленні Хун Цзіюаня, на велізарнай тэрыторыі ранейшага завода будуць рэалізаваны комплексныя праекты, якія тычацца сфер турызму, забаў і абслугоўвання. Частку тэрыторый раёна аддадуць пад рэалізацыю культурных праектаў -- маштабы тэрыторыі, прасторныя завадскія памяшканні і індустрыяльны антураж будуць спрыяць стварэнню адпаведнай атмасферы і дадуць найшырэйшыя магчымасці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040