Сі Цзіньпін прадставіў рацыянальны шлях экалагічнага будаўніцтва і развіцця Унутранай Манголіі і павышэння ўзроўню жыцця мясцовага насельніцтва
  2019-03-06 09:52:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

5 сакавіка адкрылася другая сесія УСНП 13-га склікання. У другой палове дня Сі Цзіньпін прыняў удзел у дыскусіі разам з дэпутатамі аўтаномнага раёна КНР Унутраная Манголія, сумесна разглядаючы Даклад аб рабоце ўрада. Падчас абмеркаванняў старшыня КНР Сі Цзіньпін выказаў свае ідэі і даў рашучыя распараджэнні з гэтай нагоды. «Зялёнае развіццё» стала, бадай, самым папулярным словазлучэннем падчас дыскусіі Сі Цзіньпіна з дэпутатамі ў гэты дзень. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ў працэсе пераходу эканомікі Кітая ад хуткага росту і масавай вытворчасці да этапа высакаякаснага развіцця, прадухіленне забруджвання і сацыяльна-арыентаванае адміністраванне навакольным асяроддзем з'яўляецца найважнейшай мэтай, якую трэба дасягнуць як мага хутчэй.

Сі Цзіньпін строга папярэдзіў, што думка пра тое, што можна ахвяраваць навакольным асяроддзем у мэтах эканамічнага росту і развіцця з'яўляецца заганнай. Трэба адчуваць межы, не перабіваць чырвоныя лініі, нават калі гэта здаецца рацыянальным для патрэб бягучага эканамічнага развіцця.

Унутраная Манголія знаходзіцца ў паўночнай прымежнай частцы Кітая, з'яўляецца аўтаномным раёнам КНР, які быў створаны ў самы ранні час станаўлення краіны. Менавіта тут і была рэалізавана сістэма этнічнай рэгіянальнай аўтаноміі. Тут пражываюць кітайскія грамадзяне 55 народнасцей. Сі Цзіньпін канстатаваў, што ўбудаванне Унутранай Манголіі ў сістэму забеспячэння экалагічнай бяспекі поўначы Кітая з'яўляецца стратэгічнай задачай. Ад гэтага залежыць развіццё ўсёй краіны. Гэта адказнасць, якую Унутраная Манголія павінна свядома ўскласці на сябе. Кажучы пра тое, як практычна рэалізоўваць «зялёнае развіццё» ва Унутранай Манголіі, старшыня КНР Сі Цзіньпін даў наступны варыянт: "Неабходна каардынаваць узаемасувязь паміж эканамічным развіццём і аховай экалагічнай асяроддзя, аналізаваць і шукаць аптымальныя шляхі развіцця, якія адпавядаюць стратэгічнаму пазіцыянаванню і адлюстроўваюць асаблівасці Унутранай Манголіі. Абарона лугоў і лясоў -- ключавы аспект аховы экасістэмы Унутранай Манголіі. Нам неабходна забяспечваць стабільнасць і бесперабойную працу механізмаў з улікам законаў экасістэмы, улічваць фактары натуральнага экалагічнага аднаўлення, адаптавацца да мясцовых умоў і класіфіцыраваць і мадэрнізаваць дзейсную палітыку з тым, каб зрабіць наш рух да мэты больш сістэмным, эфектыўным і дзейсным. Неабходна весці рашучую барацьбу з забруджваннем навакольнага асяроддзя, бо рашэнне экалагічных праблем адказвае не толькі запытам нашага грамадства, але і будучых пакаленняў. Гэта ключавая задача ўмацавання асновы развіцця чалавечай супольнасці, падмурак будаўніцтва нашай цывілізацыі".

Заклапочанасць Сі Цзіньпіна ўмовамі жыцця насельніцтва Унутранай Манголіі зрабіла на ўсіх дэпутатаў УСНП глыбокае ўражанне. Старшыня КНР выслухаў расказ сакратара партыйнага аддзялення адной з вёсак Унутранай Манголіі Чжан Цзісіня. Сі Цзіньпін дэталёва распытаў яго пра стан спраў па гадоўлі буйной рагатай жывёлы, аб даходах мясцовых сялян, аб стане водазабеспячэння і санітарыі і іншых надзённых пытаннях.

Як гарантаваць працаўнікам жывёлагадоўчых гаспадарак узровень сярэдняй заможнасці? Гэта стала галоўнай тэмай выступлення дэпутата УСНП, прадстаўніка мангольскай народнасці Кітая У Юньбо. Ён распавёў пра тое, як стварыў кааператыў па гадоўлі кароў. За пяць гадоў працы ў кааператыве сфарміраваўся комплексны ланцужок. Кааператыў дапамог вялікай колькасці жыхароў рэгіёна выйсці з-за рысы беднасці.

Старшыня КНР выслухаў і іншых прадстаўнікоў АР Унутраная Манголія. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040