Сі Цзіньпін: набыццё шчасця магчыма толькі сваімі гераічнымі намаганнямі
  2019-04-30 16:00:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Старшыня КНР Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць гераічных намаганняў кітайскага народа для ажыццяўлення адраджэння кітайскай нацыі.

Сацыяльнае развіццё, адраджэнне нацыі і дабрабыт народа павінны быць дасягнутыя толькі гераічнымі намаганнямі самога кітайскага народа, адзначыў Сі Цзіньпін, які з'яўляецца таксама генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, выступаючы з прамовай на ўрачыстым сходзе з нагоды 100-годдзя Руху "4 траўня" , які адбыўся ў аўторак у Доме народных сходаў у Пекіне.

"Бліскучы Кітай нам ніхто не паднясе ў выглядзе падарунка", - сказаў Сі Цзіньпін.

Калі толькі кітайскі народ і кітайская нацыя будуць смела змагацца і прыносіць сябе ў ахвяру дзеля змены свайго лёсу, Кітай безумоўна стане багатай і магутнай дзяржавай, кітайская нацыя безумоўна зможа ажыццявіць вялікае адраджэнне, адзначыў Сі Цзіньпін. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040