Сі Цзіньпін накіраваў віншавальную тэлеграму каралю Тайланда Махі Вачыралангкорну Бадзінтхаратхепхаяварангкуну з нагоды яго каранацыі
  2019-05-05 10:27:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Старшыня КНР Сі Цзіньпін у суботу накіраваў віншавальную тэлеграму каралю Тайланда Махі Вачыралангкорну Бадзінтхаратхепхаяварангкуну з нагоды яго каранацыі.

У тэлеграме Сі Цзіньпін выказаў каралю і народу Тайланда шчырыя віншаванні з нагоды каранацыі. Лідар КНР заявіў, што кароль Тайланда з'яўляецца даўнім сябрам кітайскага народа, на працягу доўгага часу ён клапоціцца і падтрымлівае сяброўства паміж Кітаем і Тайландам. Сі Цзіньпін адзначыў, што высока цэніць развіццё кітайска-тайландскіх адносін, выказаў гатоўнасць і далей прыкладаць сумесныя намаганні для развіцця традыцыйнага сяброўства, паглыблення супрацоўніцтва і садзейнічання далейшаму прагрэсу ў адносінах стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства паміж краінамі. Старшыня КНР таксама пажадаў краіне і народу росквіту і дабрабыту. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040