У Кітаі выпушчаны зборнік выказванняў Сі Цзіньпіна аб праблемах сельскай гаспадаркі
  2019-05-06 11:01:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Днямі пабачыў свет зборнік выказванняў Сі Цзіньпіна, якія датычацца пытанняў аграрнага сектара. У зборніку сабрана больш за 70 артыкулаў, складзеных з прамоваў і афіцыйных заяў, зробленых Сі Цзіньпінам у перыяд са снежня 2012 года па сакавік 2019-га.

З моманту правядзення 18-га з'езда КПК кіраўнік краіны неаднаразова падкрэсліваў важнасць садзейнічання ўсебаковай мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі, прагрэсу сельскіх раёнаў і развіццю сялянства.

Вывучэнне выказванняў Сі Цзіньпіна мае вялікае значэнне для рэалізацыі стратэгіі ўздыму вёскі, якая з'яўляецца гістарычнай задачай у новую эпоху. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040