Кітай выказаў пратэст супраць праходу амерыканскіх ваенных караблёў паблізу астравоў у Паўднёва-Кітайскім моры
  2019-05-07 10:52:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Кітай у панядзелак выказаў крайняе незадавальненне і рашучы пратэст у сувязі з праходам двух караблёў ВМС ЗША паблізу кітайскіх астравоў у Паўднёва-Кітайскім моры.

Афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў КНР Гэн Шуан заявіў сёння, што два амерыканскіх ваенных карабля ўвайшлі ў воды, прылеглыя да кітайскіх астравоў у Паўднёва-Кітайскім моры, без дазволу ўрада Кітая. Ваенна-марскія сілы Кітая ідэнтыфікавалі амерыканскія караблі і запатрабавалі ад іх пакінуць тэрытарыяльныя воды ў адпаведнасці з законам.

"Адпаведныя дзеянні вайсковых караблёў ВМС ЗША парушылі суверэнітэт Кітая і падарвалі мір, бяспеку і парадак у адпаведнай акваторыі", -- заявіў Гэн Шуан.

Ён адзначыў, што ў цяперашні час, дзякуючы сумесным намаганням Кітая і краін АСЕАН, сітуацыя ў Паўднёва-Кітайскім моры стабілізавалася і пачала паляпшацца. Кітай заклікаў ЗША спыніць падобныя правакацыі, з павагай ставіцца да суверэнітэту Кітая і інтарэсаў яго бяспекі, а таксама паважаць намаганні краін рэгіёну па захаванні міру і стабільнасці ў Паўднёва-Кітайскім моры.

Кітайскі бок будзе і далей прымаць усе неабходныя меры для абароны дзяржаўнага суверэнітэту і бяспекі, а таксама міру і стабільнасці ў Паўднёва-Кітайскім моры, дадаў прадстаўнік МЗС КНР.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040