МЗС КНР: замежныя прадпрыемствы захоўваюць аптымізм у адносінах да інвестыцый у Кітай
  2019-05-31 16:14:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Даследаванне аб дзелавой упэўненасці еўрапейскіх прадпрымальнікаў у Кітаі ў 2019 годзе ў чарговы раз прадэманстравала, што нягледзячы на ўведзеныя ЗША тарыфы на кітайскія тавары, энтузіязм замежных кампаній інвесціраваць у Кітай застаецца нязменным, заявіў у чацвер афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан.

Так кітайскі дыпламат на чарговай прэс-канферэнцыі пракаментаваў просьбу журналістаў выказацца на тэму даследавання, апублікаванага на днях Гандлёвай палатай ЕС у КНР.

Ён адзначыў, што паводле даследавання, 62 працэнта рэспандэнтаў разглядаюць Кітай як адзін з трох асноўных напрамкаў бягучых і будучых інвестыцый, у той час як 56 працэнтаў апытаных плануюць павялічыць інвестыцыі ў Кітай у бягучым годзе.

Прадпрыемствы заўсёды выбіраюць краіны для інвестыцый і партнёраў па супрацоўніцтве на аснове ўласных інтарэсаў і рынкавых прынцыпаў, адзначыў Лу Кан, дадаўшы, што кітайская дзверы знешняй адкрытасці заўсёды будуць адчынены.

"Мы заўсёды вітаем інвестыцыйную і дзелавую дзейнасць замежных прадпрыемстваў у Кітаі і развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Нараўне з гэтым, мы імкнемся забяспечыць больш справядлівае, празрыстае, стабільнае і прадказальнае асяроддзе для замежных інвестараў", - канстатаваў прадстаўнік кітайскага знешнепалітычнага ведамства.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040