Ад тайфуну "Лекіма" у Кітаі пацярпелі ўжо 12,884 мільёна чалавек
  2019-08-14 11:11:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як даведаўся кар. Сіньхуа ў Міністэрстве па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР, па стане на 16:00 13 жніўня агульная колькасць жыхароў правінцыі Чжэцзян, горада Шанхай, правінцый Цзянсу, Шаньдун, Аньхой, Фуцзянь, Хэбэй, Ляанін і Цзілінь, якія трапілі пад удар тайфуна "Лекіма", дасягнула 12,884 млн чалавек, 2,04 млн з іх былі тэрмінова эвакуіраваны ў бяспечныя раёны.

Паводле статыстычных даных, тайфун разбурыў каля 13 тыс. будынкаў, 119 тыс. атрымалі розныя пашкоджанні; стыхія знішчыла больш за 996 тыс. га пасеваў сельгаскультур. Звыш 42 тыс. байцоў пажарнай аховы правялі ў пацярпелых раёнах 6382 выратавальных аперацыі, выратавалі 12447 чалавек, якія трапілі ў бяду.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040