Сі Цзіньпін у віншавальным пасланні адзначыў, што 60 гадоў таму ЦК КПК прыняў важнае рашэнне аб разведцы нафтавых радовішчаў ва ўсходняй частцы краіны. Работнікі нафтавай і геалагічнай галінаў, пераадолеўшы мноства складанасцяў, паспяхова выявілі і разведалі Дацінскае нафтавае радовішча. Гэта мела гістарычнае значэнне ў сучаснай гісторыі распрацоўкі нафтавых і газавых радовішчаў Кітая.
Лідар КНР заклікаў усіх работнікаў радовішча памятаць пра свае першапачатковыя намеры і місіі, развіваць дацінскі дух і дух «жалезнага, цвёрдага і нязломнага чалавека», бесперапынна садзейнічаць рэфармаванню і інавацыйнай дзейнасці, прасоўваць высакаякаснае развіццё, уносіць яшчэ большы ўклад у рэалізацыю і дасягненне мэт «Двух стагоддзяў», кітайскай мары аб вялікім адраджэнні кітайскай нацыі.