У апублікаванай па выніках пасяджэння заяве падкрэсліваецца, што неабходна больш шырока прымяняць рынкава арыентаваныя метады для ўтрымання гадавых узроўняў цэн у разумных межах.
Удзельнікі пасяджэння адзначылі, што варта прыкласці намаганні для забеспячэння належнай дастаўкі тавараў першай неабходнасці і захавання на іх стабільных цэнаў.
Лі Кэцян заявіў, што неабходна аднавіць свінагадоўчыя магутнасці праз ліквідацыю неабгрунтаваных забаронаў на развядзенне свінняў, забяспечыць дастаўку кармоў у асноўныя вытворчыя раёны, павялічыць пастаўкі на рынак бараніны і ялавічыны.
Удзельнікі пасяджэння запатрабавалі, каб урад адсочваў і аналізаваў тэндэнцыі сыравінных коштаў на сусветным рынку, узмацніў рынкавы нагляд і цэнавы маніторынг, забяспечыўшы задавальненне базавых жыццёвых патрэбаў маламаёмаснага насельніцтва.
На пасяджэнні было вырашана прасоўваць рынкавую рэформу здзелак па электрычнасці і памяншаць выдаткі прадпрыемстваў на электраспажыванне.
З 1 студзеня 2020 года ў Кітаі будзе адменены механізм увязкі коштаў на вугаль і электрычнасць, цана на электраэнергію будзе ўсталёўвацца генерыруючымі кампаніямі, збытавымі кампаніямі і спажыўцамі па выніках перамоў ці таргоў.
На пасяджэнні таксама быў зацверджаны 8-ы спіс гістарычных і культурных аб'ектаў, якія ахоўваюцца на нацыянальным узроўні. У спіс увайшлі 762 аб'екта.