КНР апублікавала Белую кнігу пра Кітай і свет
  2019-09-27 14:29:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У пятніцу Прэс-канцылярыя Дзяржсавета КНР апублікавала Белую кнігу пад назвай "Кітай і свет у новую эпоху". Яна складаецца з прадмовы, заключэння, а таксама чатырох раздзелаў: "Кітай знайшоў шлях развіцця, які адпавядае рэальнаму становішчу ў краіне", "Развіццё Кітая -- магчымасці для ўсяго свету", "Квітнеючы і прыгожы свет -- агульнае імкненне ўсіх народаў" і "Кітай робіць унёсак у стварэнне лепшага свету".

Сёлета адзначаецца 70-годдзе заснавання КНР. Як адзначаецца ў мемарандуме, за апошнія 70 гадоў пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі Кітая КНР перажыла грандыёзныя перамены і здзейсніла цуд развіцця, беспрэцэдэнтны ў гісторыі чалавецтва. Кітай за некалькі дзесяцігоддзяў прайшоў той шлях развіцця, што заняў у развітых краін некалькі стагоддзяў, падкрэслена ў Белай кнізе. Кітай стаў другой па велічыні эканомікай у свеце, больш за 1,4 млрд кітайцаў пазбавіліся ад дэфіцыту ў матэрыяльным аспекце, іх жыццё ў цэлым дасягнула сярэднезаможнага ўзроўню. Гэта ўяўляе сабой не толькі велізарныя змены ў Кітаі, але і значны прагрэс у чалавечым грамадстве і вялікі ўклад, унесены Кітаем у мір і яго развіццё, адзначаецца ў Белай кнізе.

Кітай застаецца найбуйнейшай краінай, якая развіваецца, з велізарным насельніцтвам і эканамічнай базай, якая мае патрэбу ў далейшым умацаванні. Асноўныя рэаліі Кітая застаюцца нязменнымі. Кітай па-ранейшаму сутыкаецца з мноствам сур'ёзных выклікаў, і кітайскі народ усё яшчэ павінен у далейшым упарта з імі змагацца, гаворыцца ў дакуменце. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040