Намеснік дырэктара Інстытута эканомікі НАН Беларусі Д. Прымшыц аб поспехах сацыяльна-эканамічнага развіцця КНР за 70 гадоў
  2019-09-30 15:10:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За 70 гадоў найноўшай гісторыі Кітай дамогся выдатных поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці. Пра гэта агенцтву «Сіньхуа» заявіў намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута эканомікі НАН Беларусі Дзмітрый Прымшыц. Паводле яго слоў, рэалізуючы эфектыўную мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця, КНР забяспечыла сярэдні штогадовы прырост нацыянальнай эканомікі на ўзроўні 8,1%, павялічыла валавы нацыянальны даход на душу насельніцтва з 54 да 9732 долараў, падвысіла сярэднюю працягласць жыцця кітайскіх грамадзян на 42 гады -- да 77 гадоў, маштабіравала долю кітайскай эканомікі ў агульнасусветным аб'ёме з 1,2% да 16%. "У цяперашні час Кітай з'яўляецца па меншай меры другой эканомікай свету, якая працягвае дынамічна развівацца, забяспечваючы да 27,5% прыросту глабальнай эканомікі», -- сказаў ён.

Д.Прымшыц адзначыў, што Кітай прайшоў плённы 70-гадовы шлях пераадолення перашкод, адраджэння і імклівага развіцця, ператварыўшыся ў адну з найбольш уплывовых сусветных дзяржаў. Ён сказаў, што за апошнія гады Кітай высунуў цэлы шэраг знакавых глабальных ініцыятыў, арыентаваных на партнёрскія сеткавыя сувязі паміж суб'ектамі міжнародных адносін на аснове адзіных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў супрацоўніцтва. Паводле яго слоў, Кітай паслядоўна адстойвае роўныя магчымасці для ўсіх удзельнікаў сусветнага гандлю, зафіксаваныя ў міжнародным праве, адкрыта заклікае адмовіцца ад пратэкцыянізму ў гандлі. Партнёрам прапануюцца зразумелыя прынцыпы ўзаемнай павагі суверэннага права краін самастойна вызначаць свой шлях развіцця, неўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы, захавання працаздольнасці прызнаных міжнародных інстытутаў, узаемавыгаднага супрацоўніцтва, сумеснага стварэння і пабудовы супольнасці адзінага лёсу чалавецтва з мэтай павышэння ўзроўню дабрабыту народаў.

"Карыстаючыся выпадкам, віншуем нашых кітайскіх сяброў з галоўным дзяржаўным святам і жадаем поспехаў у вырашэнні новых комплексных задач, звязаных з будаўніцтвам сацыялізму з кітайскай спецыфікай і далейшым павышэннем дабрабыту народа", -- сказаў беларускі эканаміст. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040